28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску з храма эвакуявалі 80 чалавек праз падазроную скрынку

2
У Бабруйску з храма эвакуявалі 80 чалавек праз падазроную скрынку
ФОТА: УУС Магаблвыканкама

Хтосьці хацеў ананімна падарыць царкве абраз.

У Вербную нядзелю са Свята-Нікольскага храма ў Бабруйску эвакуявалі 80 чалавек. Тэрыторыю храма ачапілі праз падазроны мяшок са скрынкай унутры, які заўважыў дзяжурыў міліцыянт, паведамілі tut.by ва УУС Магаблвыканкама.

Падазроны мяшок стаяў ля ўваходу ў царкву. Блізу 12.00 яго заўважыў міліцыянт. На месца выехалі сапёры, служак храма і наведвальнікаў эвакуявалі на бяспечную адлегласць. Аўтамабільны рух не перакрываўся.

Цягам прыкладна 50 хвілін сапёры высветлілі, што ў скрынцы знаходзіцца абраз. Выбухованебяспечных прадметаў і выбуховых рэчываў не выяўлена. Уладальніка абраза не ўстанавілі.

Абраз перадалі ў храм. Там растлумачылі, што такія выпадкі былі і раней: людзі пакідалі абразы ля ўваходу ў храм, пажадаўшы заставацца невядомымі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках