25 красавiка 2024, Чацвер, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бясплатныя візы на канцэрт Вольскага ў Вільні можна атрымаць да 28 красавіка

Бясплатныя візы на канцэрт Вольскага ў Вільні можна атрымаць да 28 красавіка
ФОТА: TUT.BY

Канцэрт легендарнага беларускага музыкі адбудзецца 8 траўня ў клубе Vakaris Vilnius.

Арганізатары канцэрту Лявона Вольскага з праграмай «172», які адбудзецца 8 траўня ў Вільні, абвясцілі апошні тэрмін падачы на бясплатныя візы.

Падаць на бясплатную візу (без консульскага збору) у амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Менску можна да 28 красавіка ўключна. У візавых цэнтрах — у Менску, Берасці, Горадні, Магілёве, Гомелі, Пінску, Баранавічах, Лідзе — падача скончыцца на два дні раней — 26 красавіка. У візавых цэнтрах паслуга платная, кошт 20 еўраў, піша tut.by.

— Апошні сольны канцэрт Лявона Вольскага ў Беларусі ў памяшканні больш, чым на 300 чалавек, адбыўся ў снежні 2010 года. З таго часу на ўсе заяўкі на канцэрты ў вялікіх залях і шэрагу малых былі адхіленыя. Таму мы ўдзячныя МЗС Літвы за візавую падтрымку нашага мерапрыемства, — адзначае арганізатар канцэрту Зміцер Каспяровіч.

Канцэрт Лявона Вольскага адбудзецца 8 траўня ў клубе Vakaris Vilnius. Разам з калектывам музыка прэзентуе вялікую праграму «172», якая ахопіць усе перыяды яго творчасці: ад гурту «Мроя» да самага новага сольнага альбома «Псіхасаматыка».

Кошты на квіткі: танцпол — 49 руб., месца за столікам — 69 руб.

Пакрокавая інструкцыя па візах і інфармацыя па квітках на сайце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках