25 красавiка 2024, Чацвер, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Velcom павысіў кошт паслуг

8
Velcom павысіў кошт паслуг

Сёння мабільны аператар павысіў тарыфы на паслугі сувязі.

Павелічэнне кошту склала 9% і закранула выклікі, абаненцкую плату, SMS, MMS, інтэрнэт-тарыфы, тарыфы на выходныя міжнародныя званкі, спецыяльныя і некаторыя дадатковыя паслугі (у тым ліку роўмінг), піша tut.by.

Таксама адбылося змяненне прынцыпу выдавання мабільнага інтэрнэту тарыфнага плана «Smart Бясконцы» (пры выкарыстанні больш за 100 ГБ, доступ у інтэрнэт будзе падавацца на хуткасці да 512 Кбіт/с).

Змены не закранулі абаненцкую плату, кошт выходных выклікаў на стацыянарныя нумары і ў сетцы мабільных аператараў Беларусі для абанентаў тарыфных планаў «Сацыяльны» і «Пенсійны».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках