19 красавiка 2024, Пятніца, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэактар для БелАЭС зрабіла фірма, якая ніколі раней гэтым не займалася

40
Рэактар для БелАЭС зрабіла фірма, якая ніколі раней гэтым не займалася
ФОТА: CDN.TREND.AZ

Цяперашні «Валгадонск-Атаммаш» і яго савецкі папярэднік не маюць нічога агульнага, акрамя назвы.

Самы галоўны «кампраміс» у справе бяспекі будаўніцтва Астравецкай АЭС выявіўся ў выбары вытворцы рэактара. Яго робіць кампанія, якая дагэтуль рэактараў не рабіла.

Афіцыйна вытворца беларускага рэактара «Валгадонск-Атаммаш» выглядае рэспектабельнымі: найбуйнейшае ў СССР вытворчае аб'яднанне ў галіне атамнага энэргетычнага машынабудавання. Праблема, аднак, у тым, што цяперашні «Валгадонск-Атаммаш» і савецкі маюць мала агульнага. Адзінае, што іх аб'ядноўвае - гэта назва і месца знаходжання, сцвярджае праграма расследаванняў «Белсата» «Давайце разбірацца».

Завод быў пабудаваны ў 1978 годзе - адмыслова для вытворчасці ядзернага абсталявання. Але ў 90-х завод збанкрутаваў і быў прыватызаваны няпрофільнай прыватнай карпарацыяй «Энэргамаш». Новы ўласнік распрадаў абсталяванне, а будынак здаў у арэнду розным прадпрыемствам, ніводнае з якіх не мела адносін да ядзернай энэргетыкі.

Пасля ліквідацыі «Атаммаша», манапалістам у вытворчасці ядзернага абсталявання ў Расеі засталіся Іжорскія заводы, падкантрольныя бізнэсоўцу Аляксею Мардашову. «Расатам» доўга выношваў планы наладзіць уласную вытворчасць ядзернага абсталявання, але не мог знайсці дастаткова адчайнага кліента, які пагадзіўся б апрабаваць першы «самаробны» рэактар. Нечакана для ўсіх такім кліентам стала Беларусь.

Пад беларускі заказ «Расатам» выкупіў будынак былога Валгадонскага «Атаммаша», даў яму ранейшае імя і з нуля стварыў там новую вытворчасць ядзернага абсталявання. Менск наўзамен атрымаў магчымасць разлічвацца за станцыю ў расейскіх рублях, што, з улікам мясцовай дэвальвацыі, зрабіла праект істотна таннейшым.

Як паведамляе на сваім сайце «Атаммаш», корпус рэактара для БелАЭС стаў першым, які ён зрабіў за апошнія 30 гадоў. Нягледзячы на тое, што беларусы выклікаліся выпрабаваць надзейнасць новага вытворцы першымі, іншых кліентаў на свае рэактары «Атаммаш» так пакуль і не знайшоў нават у Расеі.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках