19 красавiка 2024, Пятніца, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Беларусі ўсумніўся ў «шчырасці» еўрадэпутатаў, якія хацелі ўбачыць БелАЭС

8
МЗС Беларусі ўсумніўся ў «шчырасці» еўрадэпутатаў, якія хацелі ўбачыць БелАЭС
Фота: БелТА

У Еўрапарламенце рэакцыю беларускіх уладаў лічаць палітычна матываванай.

Дэлегацыя Еўрапарламента планавала наведаць Беларусь 20 красавіка, пагутарыць з прадстаўнікамі ўлады Беларусі з нагоды БелАЭС, сустрэцца з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, пабываць на будаўніцтве БелАЭС. Але ім не далі магчымасці сустрэцца з прадстаўнікамі беларускіх уладаў «праз недахоп часу на арганізацыю сустрэч», паведамляе «Радыё Свабода».

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык пракаментаваў гэта наступным чынам:

«Мы сапраўды атрымалі просьбу групы еўрапарламентарыяў паспрыяць падрыхтоўцы візіту ў Беларусь. Былі запытаны сустрэчы ў «палаце прадстаўнікоў нацыянальнага сходу», у Міністэрстве энэргетыкі. Таксама была выказана просьба аб арганізацыі паездкі ў Астравец і наведванне пляцоўкі будаўніцтва. МЗС пачало прапрацоўку гэтага пытання пры тым разуменні, што такія візіты спантанна не рыхтуюцца.

Раскрыццё дэталяў працоўных перамоваў пра арганізацыю візіту да завяршэння кансультацый і публічную інтэрпрэтацыю нашых сустрэчных прапаноў як адмову ад супрацоўніцтва ўважаем недарэчнымі. Такія дзеянні дэпутатаў Еўрапейскага парламента даюць падставу для сумневаў у іх шчырасці намераў і гатоўнасці да канструктыўнага і паважлівага дыялогу з беларускім бокам».

Літоўскі дэпутат Еўрапарламенту Пятрас Аўштравічус называў пастанову афіцыйнага Менска аб адмове ў сустрэчах палітызаванай:

«Я мяркую, што гэта рэакцыя беларускіх уладаў на прынятую на мінулым тыдні ў Еўрапарламенце рэзалюцыю, якая асуджае дзеянні беларускіх службовых асоб супраць актывістаў апазіцыі падчас пратэстаў. Іншая справа, што беларуская ўлада не асабліва імкнецца адказваць на ўсе пытанні, якія б мы ні задавалі», - сказаў Аўштравічус.

Тыдзень таму на БелАЭС быў усталяваны корпус першага рэактара.

Гэта другі корпус рэактара, які рыхтуецца для БелАЭС. Першы давялося замяніць, бо ён абрынуўся з неназванай вышыні. Мінэнэрга прызнала пашкоджанне толькі праз два тыдні. Пашкоджаны корпус «Расатам» можа выкарыстоўваць на іншай АЭС.

Літва назвала 10 прычын не будаваць БелАЭС

Тое, што на будоўлі БелАЭС здарылася ўжо 10 інцыдэнтаў і 3 смерці, пра якія паведамлялася не адразу, а толькі пасля ціску незалежных СМІ і суседніх краін, Літва ўважае адной з прычын спыніць будоўлю атамнай станцыі. У БелАЭС Літва бачыць пагрозу ўласнай бяспекі, таму выказвае пратэсты ў міжнародных структурах і заклікае не купляць электраэнэргію з БелАЭС.

Увядзенне ў эксплуатацыю першага энэргаблока Беларускай АЭС адкладзена да 2019 года, кошт будаўніцтва можа вырасці на 780 мільёнаў даляраў. Кваліфікаваныя кадры збягаюць з БелАЭС з прычыны нізкіх заробкаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках