16 красавiка 2024, aўторак, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 цікавых фактаў пра космас

12
10 цікавых фактаў пра космас

Усе гэтыя дзіўныя рэчы прымушаюць задумацца аб неймаверным Сусвеце, які існуе па-за межамі Зямлі.

«Папулярная механіка» падае 10 цікавых фактаў пра космас.


1.

Маленькая белая кропка на фота — нашая планета, знятая зондам Voyager I. У 1990 годзе з адлегласці 6 млрд км была зробленая гэтая самая «далёкая» з усіх фатаграфій Зямлі.

2.

Юпітэр досыць вялікі, каб змясціць у сябе тысячу планет памерам з нашу Зямлю.

3.

Вакол Зямлі круціцца больш за 8 тысяч адзінак касмічнага смецця.

4.

Прамень святла ад Сонца да Зямлі дабіраецца ўсяго за 8 хвілін, але фатону патрабуюцца сотні тысяч гадоў, каб дабрацца ад ядра зоркі да паверхні.

5.

99% масы Сонечнай сістэмы складае маса Сонца.

6.

Калі заплакаць у космасе, слёзы застануцца на вачах і твары.

7.

У космасе няма гукаў, бо няма паветра, у якім распаўсюджваліся б гукавыя хвалі.

8.

Кожную хвіліну Зямля пралятае 19 300 кіламетраў.

9.

На планеце HD189733b рэгулярна ідзе шкляны дождж.

10.

Адзін дзень на Венеры доўжацца 224,7 «Зямнога» дня, гэта значыць, больш за 7 месяцаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках