25 красавiка 2024, Чацвер, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пецярбургу грымнуў выбух

5
У Пецярбургу грымнуў выбух

Выбуховая прылада спрацавала ў руках у падлетка.

У Пецярбургу каля бібліятэкі імя Чарнышэўскага на Васільеўскай выспе адбыўся выбух, паведамляе «Новая газета» са спасылкай на «Фонтанку».

Выбуховая прылада спрацавала ў руках у падлетка. Як распавялі выданню відавочцы, ён «штосьці падняў каля бібліятэкі».

Маладзён шпіталізаваны. FlashNord са спасылкай на крыніцу ў паліцыі паведамляе, што яму адарвала кісць.

ВЫБУХ АДБЫЎСЯ ПОБАЧ З БІБЛІЯТЭКАЙ І ГАНДЛЁВЫМ ЦЭНТРАМ

Нагадаем, 6 красавіка ў Растове-на-Доне ў руках мужчыны выбухнула бомба, замаскаваная пад ліхтарык. Пазней стала вядома, што выбуховую прыладу падкінуў знаёмы пацярпелага пасля канфлікту

ДА МЕСЦА ЗДАРЭННЯ ПРЫБЫЛІ МНС І ПАЛІЦЫЯ

У метро Пецярбурга ўдзень 3 красавіка адбыўся тэракт. Бомба выбухнула ў перагоне паміж станцыямі «Тэхналагічны інстытут» і «Сенная плошча». Паводле апошніх звестак загінулі 15 чалавек.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках