24 красавiка 2024, Серада, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі Першы канал не будзе трансляваць «Еўравізію-2017»

49
Расейскі Першы канал не будзе трансляваць «Еўравізію-2017»

Тэлеканал адмовіўся трансляваць «Еўравізію-2017» праз скандал з удзелам у конкурсе Самойлавай.

Расейскі Першы канал у сувязі з забаронай украінскай стараны на ўезд у Кіеў удзельніцы конкурсу «Еўравізія» ад Расеі Юліі Самойлавай прыняў пастанову адмовіцца ад трансляцыі «Еўравізіі - 2017». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе тэлеканала, інфармуе ТАСС.

«Першы канал не ўважае за магчымае трансляваць конкурс Еўравізію-2017», - паведамілі на Першым канале.

У прэс-службе ўдакладнілі, што Еўрапейскі вяшчальны звяз (ЕВU) не змог урэгуляваць пытанне аб удзеле Юліі Самойлавай ў конкурсе. «Мы ўважаем адмову ўкраінскай стараны за абсалютна неабгрунтаваную, прычынай яе, безумоўна, з'яўляецца спроба Украіны палітызаваць конкурс, мэтай якога на працягу 62-гадовай гісторыі было аб'яднанне людзей», - адзначаюць на тэлеканале.

Варыянт замены ўдзельніка ці трансляцыю выступу Самойлавай на тэлеканале не разглядаюць, удакладнілі ў прэс-службе.

22 сакавіка стала вядома, што Служба бяспекі Украіны (СБУ) на тры гады забараніла ўезд у краіну спявачцы Юліі Самойлавай, якая мелася прадстаўляць Расею на конкурсе «Еўравізія-2017».

Фінал конкурсу «Еўравізіі-2017» запланаваны на 13 траўня.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках