29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці Міхала Жызнеўскага: Мы, вядома, чакаем Зоркі для нашага сына

7
Маці Міхала Жызнеўскага: Мы, вядома, чакаем Зоркі для нашага сына

Ніна Жызнеўская вельмі ўзрадавалася наданню ейнаму сыну годнасці Героя Украіны.

Маці героя Нябеснай Сотні Міхала Жызнеўскага, Ніна Жызнеўская, якая з мужам і дачкой жыве ў Гомелі, даведалася пра змены ў законе «Аб дзяржаўных узнагародах», унесеныя Вярхоўнай Радай Украіны, перадае «Радыё Свабода».

«Дома ўсе мы ўзрадаваліся, бо тым самым знятыя заканадаўчыя бар'еры для таго, каб і грамадзяне замежных краін за асаблівыя заслугі маглі быць узнагароджаныя найвышэйшай годнасцю - Героя Украіны. Мы, вядома, чакаем украінскай Зоркі для нашага сына. І наш Міхась, і грузін Давід Кіпіяні - яны ж таксама аддалі свае маладыя жыцці за свабоду і незалежнасць Украіны», - кажа Ніна Васільеўна.

Як мяркуе Жызнеўская, з наданнем сыну найвышэйшай узнагароды Украіны наўрад знойдуцца ў Беларусі ахвочыя называць яго «бандытам» і «нацыяналістам».

Ніна Васільеўна кажа, што на апошняй сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, якая адбылася ў лютым сёлета, яны з мужам напісалі заяву, каб сына пасмяротна прызналі грамадзянінам Украіны. Такі варыянт таксама даваў магчымасць надаць беларусу Міхалу Жызнеўскаму, які загінуў у Кіеве падчас рэвалюцыі Годнасці і Свабоды, найвышэйшую ўзнагароду Украіны. Цяпер такая патрэба знікла.

«Я ведаю, - кажа Ніна Жызнеўская, - што за нашага сына заступаліся шмат якія ўкраінскія бацькі загінулых герояў Нябеснай Сотні, а таксама наш беларускі паэт і грамадскі дзеяч Уладзімір Някляеў, які асабіста размаўляў з украінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках