25 красавiка 2024, Чацвер, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Microsoft не выдала беларускім сілавікам звесткі пра карыстальнікаў

12
Microsoft не выдала беларускім сілавікам звесткі пра карыстальнікаў

Усяго за паўгода ў кампанію прыйшлі 25 837 запытаў на выдачу інфармацыі пра карыстальнікаў.

Кампанія Microsoft адмовілася задаволіць запыт на інфармацыю карыстальнікаў, які нядаўна прыйшоў ад праваахоўных органаў Беларусі. Гэта вынікае са «справаздачы аб празрыстасці» (пераклад - tut.by) за другую палову 2016 года.

Згодна з дакументам, за паўгода Microsoft атрымала з нашай краіны адзін запыт, які тычыўся дзвюх старонак. Кампанія прыняла пастанову не раскрываць ніякую інфармацыю - ні змесціва перапіскі, ні агульныя звесткі акаўнтаў.

Запыт паступіў ад праваахоўных органаў - кампанія не паказвае дакладную назву структуры. Таксама не тлумачыцца, якога з прадуктаў Microsoft датычылася запыт - Skype, Hotmail, Outlook або Xbox.

Усяго за паўгода ў Microsoft прыйшло 25 837 запытаў на выдачу інфармацыі пра карыстальнікаў. Большасць даслалі праваахоўнікі з ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі ды Нямеччыны.

Для параўнання: праваахоўныя органы ЗША за паўгода звярнуліся ў кампанію больш за 4000 разоў. Для 56% акаўнтаў была раскрытая агульная інфармацыя, у 9% выпадках Microsoft дала доступ да змесціва перапіскі, галасавой або відэасувязі. З Расеі за гэты ж час адправілі 10 запытаў аб 13 карыстачах, усе яны былі адхіленыя.

Паводле звестак кампаніі, апошнім разам яна задаволіла запыт з Беларусі ў першай палове 2013 года. Пасля гэтага яна атрымала 8 запытаў, якія тычыліся 15 старонак, але адхіліла іх усе.

Паводле правілаў Microsoft, запыты аб звестках карыстальнікаў павінны адпавядаць дзейным заканадаўствам ЗША. Каб атрымаць агульныя звесткі аб акаўнце (лагін, імя і прозвішча, месца пражывання, адрас электроннай пошты, IP-адрас), патрэбная афіцыйная позва, каб атрымаць змесціва перапіскі - ордэр або яго аналаг.

Беларусь не ўпершыню з'яўляецца ў «справаздачах аб празрыстасці» буйных тэхналагічных кампаній. У першай палове 2016 года кампанія Google адмовілася раскрыць звесткі аб пяці акаўнтах. У другой палове 2015 года беларускі бок атрымаў адмову ад Facebook, а ў 2013 годзе - ад Apple.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках