25 красавiка 2024, Чацвер, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Зніжка на газ для Беларусі складзе менш чым 20%

2
СМІ: Зніжка на газ для Беларусі складзе менш чым 20%

Пастаўкі газу ў 2017 годзе будуць весціся на ўмовах кантракту, які дзейнічае.

Паводле інфармацыі расейскай газеты «Коммерсантъ», зніжка на газ для Беларусі ў 2018-2019 гадах складзе «менш за 20%». Праз гэта «Газпром» можа недалічыцца 500 млн даляраў. Аднак страты могуць быць і большымі, улічваючы, што Менск і Масква зрабілі першы крок да дэманапалізацыі беларускага рынку газу, піша tut.by.

Нагадаем, учора кіраўнік Газпрому Аляксей Мілер і беларускі віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка падпісалі пратакол аб парадку фармавання коштаў пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь. «Пратакол вызначае парадак фармавання цэн у 2018-2019 гадах. Згодна з дакументам, у названы перыяд яны будуць фармавацца на падставе формулы кошту, прывязанага да кошту газу ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе. Пастаўкі газу ў 2017 годзе вядуцца на ўмовах дзейнага кантракту», гаворыцца ў паведамленні расейскай газавай манаполіі.

Беларусь выплаціла запазычанасць у 726 млн даляраў за расейскі газ

Цяпер кошт газу для Беларусі складае блізу 130 даляраў за 1 тысячу кубаметраў і разлічваецца ў далярах як рэгуляваны кошт для Ямала-Ненецкай АТ плюс выдаткі «Газпрома» на транспартаванне, захоўванне і рэалізацыю на мясцовым рынку. Аб суме скідкі «Газпром» не паведаміў, паводле звестак «Коммерсанта», яна складзе менш за 20%. Беларускі бок падчас перамоваў намагаў на кошце 100 даляраў за 1 тысячу кубаметраў. Для параўнання, для Смаленскай вобласці аптовы кошт газу цяпер складае 83,5 даляраў за 1 тысячу кубаметраў, адзначае расейскае выданне.

Калі зніжка складзе 20% ад існага кошту, прыбытак «Газпрома» на беларускім рынку можа знізіцца прыкладна на 490 млн даляраў на год.

«Гэтыя страты для «Газпрома» агулам былі непазбежныя, калі Расея мае намер пераходзіць у дачыненнях з Беларуссю на аднолькавыя прынцыпы цэнаўтварэння і ісці да адзінага газавага рынку», - мяркуе Віталь Крукаў з Small Letters. На ягоную думку, пытанне толькі ў тым, як доўга «Газпром» зможа захоўваць прэмію пры пастаўках на рынак Беларусі ў параўнанні з расейскім, і ў велічыні гэтай прэміі.

«Газпром трансгаз Беларусь», атрымаўшы страту, задумаўся пра скарачэнне персаналу

Учора Расея і Беларусь выдалілі з пагаднення аб умовах прыватызацыі «Белтрансгазу» норму, паводле якой «Газпром» мог быць адзіным пастаўшчыком прыроднага газу ў краіну. Гэта вынікае з тэксту пратакола да пагаднення.

Згодна з ранейшым пагадненнем, на беларускім рынку маглі з'явіцца іншыя пастаўшчыкі газу толькі ў тым выпадку, калі кошты дасягнуць узроўню роўнай даходнасці з экспартам.

Перспектыва паставак газу ў Беларусь праглядаецца як у з’яўленні незалежных пастаўшчыкоў, так і ў падключэнні Менска да развіцця біржавога гандлю ў Расеі, паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч. Аднак пакуль у гэтым пытанні шмат нявызначанага.

«Мы розныя варыянты далейшай дынамікі коштаў газу і механізмы цэнаўтварэння абмяркоўвалі, але пакуль канчаткова не зафіксавалі. Мы пералічылі гэтыя варыянты ў самых розных пратаколах, матэрыялах - гэта і пераход на рублёвыя кошты, розныя прывязкі коштаў да розных узроўнях у Расеі, выкарыстанне розных механізмаў закупкі газу. У нас рынак газу таксама трансфармуецца, павышаецца роля незалежных вытворцаў, паступова павялічваецца роля газавай біржы. І мы павінны яшчэ абмеркаваць, як гэтую трансфармацыю расейскага рынку газу будзем улічваць пры выбудоўванні двухбаковых узаемастасункаў і пры выбудоўванні дамоўленасці ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза», - сказаў расейскі чыноўнік (цытата ў «Інтэрфакс-Захад»)

Гэта крок на шляху да дэманапалізацыі рынку Беларусі і стварэння адзінага рынку газу, сказаў РБК суразмоўца ў нафтагазавай кампаніі, якая з'яўляецца незалежным пастаўшчыком газу.

У мінулым дзесяцігоддзі незалежныя пастаўшчыкі - «Ітэра», «Сібур», «Транс-Нафта» пастаўлялі газ у Беларусь. У 2013 годзе Аляксандр Лукашэнка прапаноўваў «Раснафце» пачаць пастаўкі газу ў краіну, напрыклад, для рэалізацыі буйнога праекта на «Гродна Азоце». Але дагэтуль адзіным пастаўшчыком газу з'яўляецца «Газпром».

Крыніцы пакуль скептычна ацанілі магчымасці пастаўкі газу ў Беларусь альтэрнатыўнымі расейскімі вытворцамі. «Газпром» так проста свае аб'ёмы не аддасць. Калі будзе ўсё ж такі створаны адзіны рынак газу, тады прасцей. Калі - не, то гэта пытанне таксама не рынкавае, а, хутчэй за ўсё, дамоўленасцей на вышэйшым узроўні», - адзначыў экспэрт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках