19 красавiка 2024, Пятніца, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат-банкрут зноў стаў лідарам Дзярждумы РФ у даходах

6
Дэпутат-банкрут зноў стаў лідарам Дзярждумы РФ у даходах
АНДРЭЙ ПАЛКІН

Андрэй Палкін задэклараваў даход 678,4 млн расейскіх рублёў.

Дэпутат Дзярждумы Андрэй Палкін паводле вынікаў 2016 года стаў лідарам у даходах. Ён задэклараваў даход 678,4 млн рублёў, паведамляецца на парламенцкім сайце.

У сваю дэкларацыю Палкін унёс звесткі аб шасці зямельных надзелах, жылым доме, двух кватэрах, будынках складоў, гліназапашвальніка і трансфарматарнай падстанцыі. Таксама яму належаць два грузавыя аўтамабілі, два паўпрычэпы і прычэп, а ягонай жонцы – дзель ў зямельным надзеле і дзве кватэры.

У 2015 годзе Палкін таксама стаў самым багатым дэпутатам: ягоны даход склаў 1,5 млрд рублёў. Акрамя таго, у дэкларацыі Палкін паказаў звесткі пра 56 кватэр у Архангельскай вобласці, якія належаць яму, трох – у Маскоўскай, а таксама аб прыкладна 200 транспартных сродках.

У сакавіку 2017 года ў дачыненні да Палкіна Арбітражны суд Архангельскай вобласці ўвёў працэдуру рэструктурызацыі запазычанасці, запусціўшы працэдуру ягонага банкруцтва. Паводле звестак ФНС, запазычанасць дэпутата ў падатках перасягае 147 млн рублёў.

Спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін паводле вынікаў мінулага года задэклараваў даход амаль 62 млн рублёў. У 2015 годзе, будучы першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта РФ, ён зарабіў 87 млн рублёў.

Самай багатай жонкай дэпутата Дзярждумы стала жонка камуніста Аляксандра Някрасава, якая атрымала даход 645,9 млн рублёў. Сам Някрасаў даў справаздачу аб даходзе амаль 4,9 млн рублёў.

Замежная нерухомасць маецца ў 21 дэпутата, піша «Інтэрфакс». Гаворка ідзе аб нерухомасці ў Вялікабрытаніі, Францыі, Гішпаніі, Балгарыі, Фінляндыі, Грузіі, Швайцарыі, Чэхіі, Латвіі, Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках