26 красавiка 2024, Пятніца, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеі могуць адмовіць ва ўдзеле ў Еўравізіі-2018

20
Расеі могуць адмовіць ва ўдзеле ў Еўравізіі-2018

РФ можа быць пазбаўленая права ўдзельнічаць у конкурсе ў наступным годзе праз адмову ад тэлетрансляцыі Еўравізіі-2017.

Еўрапейскі вяшчальны звяз разгледзіць магчымасць адхілення Расеі ад удзелу ў конкурсе Еўравізія ў 2018 годзе. Пастанова будзе прынятая пасля правядзення конкурсу ў Кіеве, паведамілі арганізатары падзеі расейскаму выданню lenta.ru.

«У прыярытэце ў нас самое шоў. Усялякая пастанова пра тое, якія дзеянні распачаць з нагоды сітуацыі, якая склалася, будзе прынятая толькі пасля мерапрыемства», - заявілі ў ЕВЗ.

Выданне адзначае, што, паводле дзейных правіл конкурсу, Расея можа быць пазбаўленая права адправіць свайго прадстаўніка на спаборніцтва ў наступным годзе праз адмову паказваць на тэлевізіі Еўравізію-2017.

Раней Расея адмовілася ад удзелу ў Еўравізіі, якая будзе праходзіць у Кіеве ў траўні гэтага года. Таксама расейскі Першы канал адмовіўся трансляваць конкурс.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках