29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве ўсталёўвалі білборды з Гіві і Матаролам

6
У Кіеве ўсталёўвалі білборды з Гіві і Матаролам

«Альфа-Банк», чые дэпазіты «рэкламаваліся» на шчытах, назваў гэта правакацыяй.

13 красавіка ва ўкраінскай сталіцы з'явіліся білборды з лагатыпам «Альфа-Банка» і забітымі палявымі камандзірамі сепаратыстаў Гіві, Матаролам і Аляксеем Мазгавым побач з лагатыпам банка, паведамляе РБК.

На шчытах рэкламаваліся дэпазіты ад «Альфа-Банку» са слоганам: «Гэта ўсё, што застанецца пасля мяне».

Украінскі «Альфа-Банк» аспрэчыў, што размяшчаў рэкламу сваіх паслуг на білбордах у Кіеве з выкарыстаннем малюнкаў забітых палявых камандзіраў непрызнаных ДНР і ЛНР Гіві, Матаролы і Мазгавога.

ФОТА: САЦЫЯЛЬНЫЯ СЕТКІ

«Альфа-Банк Украіна» не мае ніякага дачынення да размяшчэння рэкламы з выявамі баевікоў АРДЛА (асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей – НН) і рэзка асуджае брудныя правакацыі, да якіх звяртаюцца неўпаўнаважаныя асобы ў спробе падарваць давер да міжнароднага банку ва Украіне», – гаворыцца ў заяве «Альфа-Банка».

Рэкламныя шчыты былі дэмантаваныя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках