29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ерусаліме сышоў Дабрадайны агонь

12
У Ерусаліме сышоў Дабрадайны агонь

Падчас таемства гучалі малітвы на розных мовах свету.

У храме Труны Гасподняй у Ерусаліме сёння, 15 красавіка, у Вялікую суботу сышоў Дабрадайны агонь, які чакалі паломнікі з усяго свету.

Як паведамляе УНІАН са спасылкай на Цэнтр інфармацыі Украінскай праваслаўнай царквы з Ерусаліма, цуд сыходжання Дабрадайнага агню сёлета адбыўся ў 12:45 11:45 паводле Менскага часу.

Агонь хутка распаўсюджваўся тымі, хто знаходзіўся ў храме, пасля чаго яго раздалі ўсім, хто чакаў каля храма. Сведкамі цуду стала афіцыйная ўкраінская дэлегацыя на чале з кіраўніком справамі УПЦ мітрапалітам Антоніем (Паканічам). «Вялікая субота – дзень вялікай надзеі. Мы ўжо ведаем, што Гасподзь уваскрэсне – гэта гістарычная падзея. Каб падмацаваць нашу веру, Гасподзь пасылае нам вялікі цуд сыходжання Дабрадайнага агню. Гэты агонь, як прадвеснік Пасхі Хрыстовай, асвячае жыццё. Мы ведаем, што Вялікдзень прыйдзе, што Бог любіць чалавека і што Гасподзь мае цярпенне на нас. Ён прыйшоў на зямлю, каб пераадолець чалавечую грэшнасць, каб даць вечнае жыццё. Дабрадайны агонь – менавіта тая цеплыня Божай ласкі, сагравае кожнага чалавека», – адзначыў мітрапаліт Антоній.

Паводле ягоных словаў, Дабрадайны агонь у першыя хвіліны сыходжання не абпальваў і нагадваў сагравальныя сонечныя прамяні. Ён паступова награваўся, але не абпальваў. «Гэта важна для ўсіх вернікаў, нягледзячы на тое, дзе яны жывуць і якой нацыянальнасці. Сыходжанне Дабрадайнага агню пацвярджае, што ў Хрысце ўсіх людзей любіць Бог», – кажа мітрапаліт Антоній.

Падчас сыходжання Дабрадайнага агню гучалі малітвы на розных мовах.

Нагадаем, Дабрадайны агонь сыходзіць кожны год у суботу напярэдадні праваслаўнага Вялікадня ў храме над Труной Гасподняй у Іерусаліме. Паводле старажытнага падання штогадовае таямнічае ўзгаранне агню на Святой Зямлі з'яўляецца знакам ласкі Божай, якая апавяшчае пра клопат Госпада і дае вернікам надзею на тое, што Бог яшчэ на год падаўжае быццё свету.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках