24 красавiка 2024, Серада, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джамала: У Naviband ёсць энэргія, эмоцыя, пазітыў, у які яны вераць

Джамала: У Naviband ёсць энэргія, эмоцыя, пазітыў, у які яны вераць
Джамала
ФОТА: BRITTA PEDERSEN / DPA / GLOBALLOOKPRESS.COM

Беларусы маюць усе шанцы на перамогу на «Эўравізіі–2017».

19 красавіка ў віленскай канцэртнай зале Compensa выступіць пераможца «Эўравізіі–2016» Джамала. Вялікі сольны канцэрт стане паўнавартаснай абкаткай новай праграмы «I Believe in U», якую спявачка прэзентуе 12 траўня ў Кіеве, а потым павязе ў ЗША, паведамляе «Эўрарадыё».

У межах канцэрту ў Вільні, куды запрашаюцца беларускія прыхільнікі, Джамала выканае песні з альбома «1944», які летась выпусціла кампанія Universal, а таксама найлепшыя песні. Суправаджацца шоу будзе ўражлівай відэапраекцыяй.

Джамала перамагла на «Эўравізіі–2016» з песняй «1944» пра дэпартацыю крымскіх татараў, якую праспявала на ангельскай і крымска-татарскай мовах. Паводле словаў спявачкі, перамагчы на конкурсе можна з песняй на любой мове. І ў цяперашніх прадстаўнікоў Беларусі на «Эўравізіі» Naviband ёсць для гэтага ўсе шанцы:

«Naviband – вельмі мілыя, яны робяць музыку ў сваім настроі, у сваім духу. Мне здаецца, няма правіла для перамогі. Але перамога дакладна немагчымая без неверагоднай харызмы і груву, якія павінны быць і ў песні, і ў выканаўцу. У Naviband ёсць менавіта тое, што прымушае іх слухаць – гэта энэргія, эмоцыя, пазітыў, у які яны вераць», – мяркуе спявачка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках