29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікаў пачнуць перасаджваць на «БелДжы» ўжо з канца траўня?

36
Чыноўнікаў пачнуць перасаджваць на «БелДжы» ўжо з канца траўня?

Да гэтага часу абяцаюць сабраць першы беларуска-кітайскі аўтамабіль.

Першы аўтамабіль на заводзе «БелДжы», які будуецца, будзе сабраны да канца траўня, заявіў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА.

«Будаўніча-мантажныя працы выкананыя амаль на 100%. Ідзе наладка абсталявання. Мы плануем, што дзесьці з 15–20 траўня пачнем зборку доследнай партыі. Цяпер пэўную колькасць карпусоў сабралі, паглядзелі. Да канца траўня будзе першы аўтамабіль, сабраны поўным цыклам: зварка, падрыхтоўка да афарбоўкі, афарбоўка, зборка, выпрабаванне», – адзначыў Уладзімір Сямашка.

Паводле ягоных словаў, афіцыйнае адкрыццё завода і пачатак масавай вытворчасці запланаваныя на верасень.

Праектная магутнасць новага завода пад Барысавам на першым этапе складзе 60 тыс. машынаў за год.

Нагадаем, што на пачатку будаўніцтва завода Лукашэнка паабяцаў перасадзіць усіх службоўцаў на «БелДжы».

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках