20 красавiка 2024, Субота, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі выпусцілі рубель з заклікам выгнаць расейскіх акупантаў

16
У Беларусі выпусцілі рубель з заклікам выгнаць расейскіх акупантаў

Манета «Адзін Магілёўскі рубель» выйшла накладам у сто асобнікаў.

12 красавіка накладам 100 асобнікаў, была выпушчаная сувенірная манета «Адзін Магілёўскі рубель».

Выпуск сувенірных манет ажыццявілі спецыялісты сайта belmoneta.by у рамках праекта «113 гарадоў Беларусі».

На аверсе манеты герб горада Магілёў, вобраз Магілёўскай ратушы і заклік «Пара, пара» бургамістра Магілёва Язэпа Левановіча. (Язэп Левановіч - лідар паўстання 1661 года супраць расейскага акупацыйнага гарнізона. Менавіта пад гэты кліч, кінуты бурмістрам, жыхары Магілёва паднялі паўстанне і знішчылі расейскі гарнізон – рэд.).

На рэверсе манеты – выява Рэспублікі Беларусь і сімвал краіны бусел.

Намінал манеты - адзін рубель. Манета не з'яўляецца плацежным сродкам.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках