29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Калі да нас прыляцяць палякі на лятаючых талерках – мы зразумеем, наколькі адсталі

17
Леанід Заіка: Калі да нас прыляцяць палякі на лятаючых талерках – мы зразумеем, наколькі адсталі
Леанід Заіка

Беларусі тэрмінова патрэбныя перамены, каб не застацца назаўжды на «камчатцы» развітога свету.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Белгазеце» заявіў кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія», эканаміст Леанід Заіка:

- Інтэлект нацыі - гэта галоўны, сістэмаўтваральны элемент любога грамадства. Невыпадкова амерыканцы так выдатна завабліваюць маладыя таленты з усяго свету, запрашаючы да сябе на вучобу і працу.

У Беларусі з 1994 года ва ўладзе знаходзіцца «эліта» раённага маштабу, або правінцыйная партыйна-калгасная наменклатура. Эліты такога ўзроўню не могуць забяспечыць інтэлектуальны прарыў. Яны фармалінам закансервавалі сябе, а заадно і ўсё вакол. Да тых часоў, пакуль чыноўнікі і міністры не стануць даляравымі мільянерамі, пакуль не канвертуюць сваю палітычную ўладу ў эканамічную, нічога яны рабіць не будуць. Яны пакутуюць хваробай чырвоных вачэй - нежаданне што-небудзь рабіць, калі хтосьці побач з імі пачынае багацець. Фармальна ўрад – «эліта-лідар», але ў рэальнасці там няма інтэлектуальных лідараў.

Не трэба разлічваць на тое, што ўніверсітэцкая адукацыя рыхтуе эліту. Эліту трэба рыхтаваць паштучна. Для 5-10% выпускнікоў ВНУ трэба ствараць эканамічныя або сацыяльна-эканамічныя інстытуцыі, дзе яны маглі б працягнуць адукацыю.

Менавіта тут трэба засяродзіць усе намаганні. Акадэмія кіравання пры Лукашэнку з гэтай задачай не спраўляецца - яна стала занадта вялікай.

У Лукашэнкі і прэм'ер-міністра не наладжаны кантакт з інтэлектуальнымі лідарамі, ад якіх залежыць будучыня краіны. Патрэбныя перамены, інакш Беларусь будзе вырабляць табурэткі, на якіх будуць сядзець гледачы масавых забегаў дзе-небудзь у штаце Фларыда.

Калі Беларусь працягне ісці па накатанай каляіне, калі не будзе ніякіх змен, яна апынецца на «камчатцы», то бок у апошніх шэрагах.

Найбольш канкурэнтная і перспектыўная, вядома ж, прыватная эканоміка. Корань яе - эканамічная свабода, якая не забівае ініцыятыву людзей, а дае ёй разгарнуцца ў поўную сілу

Калі ў Беларусь палякі прыляцяць на лятаючых талерках, мы будзем тупа глядзець у неба і пытацца: «а чаму мы гэтак адсталі?» Да гэтага справа і ідзе.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках