29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Горадняй перад аўтамабілем таксі скончылася дарога

14
Пад Горадняй перад аўтамабілем таксі скончылася дарога

У ноч на 16 красавіка аўтамабіль таксі не змог даехаць да свайго кліента ў катэджны пасёлак Каробчыцы.

На вуліцы Пладовай машына правалілася ў канаву, піша autogrodno.by.

— Толькі павярнуў на вуліцу, азірнуўся па баках у пошуках патрэбнага дома, як раптам машына нырнула ў глыбокую яму. Я нават не зразумеў, што адбылося, — распавёў выданню кіроўца таксі.

Высветлілася, што за пару гадзін да інцыдэнту дарогу размыла вада. Мясцовыя жыхары кажуць, што днём у суботу гэтай канавы яшчэ не было.

— Канава ўтварылася папярок вуліцы. Дарога пабудаваная з пяску, ніякага жвіру, таму яе так лёгка размыла, — адзначыў кіроўца. — Дарэчы, асвятлення ўздоўж дарогі няма.

Аўтамабіль выцягвалі пры дапамозе эвакуатара. У машыны пашкоджаны бампер, супрацьтуманныя фары і дэфармаваны ланжэрон. Служба таксі мае намер судзіцца з арганізацыяй, у якой на балансе знаходзіцца дарога.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках