19 красавiка 2024, Пятніца, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турэцкі мільянер узначаліў топ-10 завінавачаных беларускага бюджэту

3
Турэцкі мільянер узначаліў топ-10 завінавачаных беларускага бюджэту

У першым квартале некалькі дзясяткаў плацельшчыкаў стабільна «забывалі» плаціць падаткі ў бюджэт.

«Ежедневник» склаў топ-10 самых вядомых у брэндах завінавачаных-рэцыдывістаў.

«Менск Прынцэс Гатэль» і «Мінселка»

Паводле вынікаў лютага, сакавіка і красавіка ў «чорным спісе» сталічнай ІМПЗ знаходзяцца кампаніі турэцкага мільянера Судзі Азкана. Першая з іх кіруе гатэлем Crowne Plaza Minsk, другая – забаўляльным комплексам «Журавінка».

Іх уладальнік завінаваціўся не толькі бюджэту, але і працоўнаму калектыву, які цяпер спрабуе прымусіць працадаўцу выплаціць запазычанасць у заробку.

«Лада ОМС-Інжэнірынг»

На працягу ўсіх трох першых месяцаў 2017 года да канца кожнага з іх з невыплачанай запазычанасцю перад бюджэтам аказаўся інвестар у амбіцыйны дэвелаперскі праект на рынку сталічнай нерухомасці – кампанія бізнэсоўца Аляксея Ваганава «Лада ОМС - Інжэнірынг». Яна будуе, між іншым, «Чэрвеньскі Парк». У жылы комплекс плануецца ўбудаваць гатэль Novotel. На пачатку гэтага года абяцалася, што яго першая чарга будзе здадзеная на радасць устрывожаным інвестарам у кватэры да пачатку сакавіка.

«Фарт і В»

Кампанія Артура Фенюка, які забудаваў прыкладна палову Нямігі, завінавацілася бюджэту на працягу апошніх трох месяцаў гэтага года і з зайздроснай рэгулярнасцю ўключалася ў пералік нядбайных падаткаплацельшчыкаў на працягу ўсяго 2016 года.

Забудоўшчык таксама завінаваціўся шэрагу банкаў.

«Белінтэрфінанс»

Некалі гэтая кампаніі з'яўлялася афіляванай структурай «Белзнешэканомбанка» і займалася фінансавай падтрымкай экспартна-імпартных аперацый. Але ў канцы 2000-х гадоў новыя ўладальнікі прадалі свае няпрофільныя актывы, і «Белінтэрфінанс» стаў часткай шматпрофільнага прыватнага холдынгу, якому таксама належаць сельскагаспадарчае прадпрыемства ў адным з раёнаў Менскай вобласці і рынак у Бабруйску.

«Штотц Агра-Сэрвіс»

Да апошняга часу гэта прадпрыемства, якое займаецца сельскай гаспадаркай, на землях Смалявіцкага раёна, было першынцам цікавасці замежнага інвестара да беларускага АПК. Яго саўладальнік Петэр-Лорэнц Штотц стаў «чырвоным сцягам» на мерапрыемствах і ў рэпартажах дзяржаўных СМІ, калі патрабавалася распавядаць пра прывабнасць беларускай эканомікі для замежных інвестараў.

«ГроднаБіапрадукт»

Сумесны праект, пачаты ў 2003 годзе «Агракамбінатам Скідзельскі» і прыватнымі інвестарамі Аляксандрам Якубеней і Яўгенам Кандрацьевым, спыніўся ў рэцыдывіста-неплацельшчыка падаткаў у Гарадзенскай вобласці.

«ГроднаБіапрадукт» доўгі час з'яўляўся ядром холдынгу ў перапрацоўцы рапсу, у які ўваходзілі таксама прадпрыемствы ў Гомельскім і Смалявіцкім раёнах.

«Белтэрмінал ТЛЦ»

У сярэдзіне 2000-х гадоў, былы савецкі вайсковы пункт перавалкі грузаў з шырокай каляіны на стэфенсонаўскую на польска-беларускай мяжы інвеставала буйная чэшская кампанія чэшскага мільянера Здэнек Бакалы. Але ў 2014 годзе ён перапрадаў сваю долю ў тэрмінале іншаму ўладальніку.

«Дольчэ Віта Трэйд»

Кампанія эпізадычна фігуравала ў «чорных спісах» МПЗ летась. Сёлета «Дольчэ Віта Трэйд» знаходзіцца ў ім тры месяцы запар.

«Карповіч»

Адзін з піянераў-дэвелапераў беларускага рынку ўжо на працягу многіх месяцаў мае фінансавыя цяжкасці. Кампанія сям'і Карповічаў даўно прапісалася ў спісе завінавачаных МПЗ.

«Ірсен Камп’ютэрс»

На працягу трох месяцаў трапляе ў спіс завінавачаных бюджэту буйны дыстрыбутар кампутарнай тэхнікі і камплектуючых.

Што тычыцца вядомых дзяржаўных кампаній, то на працягу трох месяцаў у чорным спісе з рэгулярнасцю аказваюцца «Барысаўдрэў», Беларускае рачное параходства, «Футбольны клуб «Граніт-Мікашэвічы» і інш.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках