28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Цана нафты для Беларусі будзе набліжацца да сусветнай

6
Экспэрт: Цана нафты для Беларусі будзе набліжацца да сусветнай

Беларускія чыноўнікі хлусяць пра «паспяховае» завяршэнне нафтагазавых перамоваў з Расеяй.

Эканамічная экспэртка Таццяна Манёнак папярэджвае, што ўсе тыя «бонусы», пра якіх гавораць беларускія чыноўнікі пасля падпісання пагадненняў з РФ аб нафце і газе, могуць знікнуць праз падатковы манеўр, які праводзіцца ў расейскай нафтавай сферы.

– Гэта вельмі негатыўна адбіваецца на беларускіх НПЗ, паколькі ў выніку цана нафты для Беларусі павялічваецца, – падкрэсліла экспэртка ў інтэрв'ю «Заўтра тваёй краіны».

У такой сітуацыі зніжаецца не толькі маржа беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, але і субсідыя, якую мог бы атрымаць беларускіх бюджэт ад экспартных мыт на нафтапрадукты, якія паступаюць у дзяржаўную казну.

– Для беларускай нафтавай галіны прынцыпова важна, як хутка Расея завершыць гэты падатковы манеўр. З усіх прыкмет, гэта не павінна адбыцца ў найбліжэйшыя гады. Аднак некаторыя расейскія экспэрты кажуць, што Мінфін будзе фарсіраваць яго правядзенне і паскараць падатковую рэформу, – падзялілася інфармацыяй Таццяна Манёнак.

На яе думку, калі гэта здарыцца найбліжэйшым часам, то беларускі бюджэт наогул не атрымае гэтых грошай.

– Летась мы прыкладна блізу 500 мільёнаў даляраў атрымалі даходаў ад гэтых мыт. І гэтага бонуса краіна можа пазбавіцца, бо цана нафты для Беларусі будзе набліжацца да сусветнай, – адзначыла Таццяна Манёнак.

Экспертка мяркуе, што беларускім НПЗ да такога развіцця трэба рыхтавацца ўжо цяпер і, па магчымасці, паскорыць мадэрнізацыю, якая апошнім часам запаволілася праз недахоп фінансавых рэсурсаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках