25 красавiка 2024, Чацвер, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусы губляюць латвійскі рынак

1
Як беларусы губляюць латвійскі рынак

Тавараабарачэнне паміж Беларуссю і Латвіяй знізілася да адзінаццацігадовага мінімуму.

Латвійскае агенцтва інвестыцый і развіцця (LIAA) падвяло вынікі эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма суседнімі краінамі, піша zautra.by.

Паводле звестак LIAA, агульнае тавараабарачэнне паміж дзвюма краінамі ў 2016 годзе склала 354,7 млн еўра. Гэта - на 34% менш, чым было ў 2015 годзе (536,8 млн еўра). Скараціўся як імпарт Латвіяй тавараў і паслуг з Беларусі (на 36% да 216,8%), галоўным чынам абумоўлены змяншэннем паставак нафтапрадуктаў, так і экспарт у нашу краіну (на 31% да 137,9 млн еўра) тавараў латвійскіх кампаній.

Экспарт тавараў на беларускі рынак скараціўся на 30% і склаў 106,8 млн еўра. Імпарт паменшыўся на 36% - да 191,7 млн еўра. У абодвух выпадках - гэта самыя нізкія паказчыкі, пачынаючы з 2006 года.

Як паведамляе LIAA, на 56% скараціліся пастаўкі на беларускі рынак оптыкі, на 44% - машын і электраабсталявання, на 23% - харчовых тавараў. Галоўным артыкулам экспарту ў Беларусь ў 2016 годзе былі машыны, механізмы і электраабсталяванне (20% ад усяго аб'ёму), якіх было пастаўлена на суму 21,3 млн еўра.

У адваротным кірунку найбольшае скарачэнне ў найважнейшых пазіцыях назіралася сярод металаў і металічных вырабаў (на 67%), мінеральных прадуктаў (на 59%) і хімічных тавараў (на 53%). Лідарам паставак стала пазіцыя «Дрэва і драўляныя вырабы» (39% ад усяго аб'ёму імпарту), аб'ём тут вырас да 74 млн даляраў.

Для ўзаемнага гандлю паслугамі таксама была характэрная адмоўная тэндэнцыя. Аб'ём экспарту паслуг латвійскімі кампаніямі быў самым нізкім, пачынаючы з 2005 года, і скараціўся на 34% у параўнанні з 2015 годам (31,1 млн еўра). Продаж паслуг беларускімі кампаніямі ўпаў на такую ж велічыню (34%), склаўшы летась 25,1 млн еўра.

Адзначым, што яшчэ ў 2007 годзе аб'ём інвестыцый з Беларусі ў Латвію быў ўсяго 6,4 млн еўра.

Аб'ём назапашаных інвестыцый латвійскіх кампаній у эканоміку Беларусі крыху скараціўся - з 63 млн да 62,3 млн еўра.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках