19 красавiка 2024, Пятніца, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Горадні экскаватар зваліўся з цягача

6
Фотафакт: У Горадні экскаватар зваліўся з цягача

Экскаватар «выпусцілі» на пуцеправодзе.

18 красавіка блізу 9-й на праспекце Янкі Купалы ў Горадні з трала на праезную частку зваліўся гусенічны экскаватар. Спецтэхніку везлі ў бок Румлёўскага моста, інцыдэнт адбыўся на закругленні дарогі пры з'ездзе з пуцеправода.

Як паведамляе АўтаГродна, экскаватар упаў ля пешаходнага пераходу. Паводле папярэдняй інфармацыі ніхто не пацярпеў. На месца ДТЗ прыбылі супрацоўнікі ДАІ. Праезд з праспекта ў бок Румлёўскага моста абцяжараны.

Гэты выпадак не першы ў Горадні. У гэтым сэнсе адзначыўся 2013 год: у лютым 2013-га з трэйлера ўпаў танк Т-72 на плошчы Тызенгаўза, затым на Дзень Незалежнасці яшчэ адзін танк «выпусцілі» на вул. Горкага, а ў снежні 2013-га з цягача на легкавыя аўтамабілі «выпусцілі» два каткі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках