29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent упаў ніжэй за $55 за барэль

4
Кошт нафты Brent упаў ніжэй за $55 за барэль

Нафта патаннела праз прагноз росту здабычы сланцаў у ЗША.

Кошт нафты застаецца ў мінусе на вечаровым гандлі аўторка на фоне прагнозу росту здабычы сланцаў у ЗША.

Да 20:00 паводле менскага часу кошт нафты гатунку Brent апусціўся на 0,94 адсотка да $54,96 за барэль.

Інвестары, натхнёныя аднаўленнем сланцавага сектара, актыўна ў яго інвестуюць, што, у сваю чаргу, паказвае на далейшае павелічэнне вытворчасці нафты ў ЗША, паказаў аналіз Reuters.

Травеньская здабыча сланцаў ЗША можа вырасці на 123 000 барэляў за дзень да 5,19 мільёна барэляў за дзень, паказалі звесткі Управы энэргетычнай інфармацыі (EIA). Калі прагноз пацвердзіцца, гэта будзе самы значны рост у месячным вымярэнні за больш як два гады.

Рост здабычы ў ЗША падрывае намаганні нафтаэкспартнага картэля OPEC і краін якія не ўваходзяць у клуб вытворцаў, але раней дамовіліся скараціць здабычу сумарна на 1,8 мільёна барэляў за дзень у першым паўгоддзі 2017 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках