16 красавiка 2024, aўторак, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

iPhone 8 атрымае рэвалюцыйны дызайн

9
iPhone 8 атрымае рэвалюцыйны дызайн

Смартфон абсталююць дзвюма шклянымі панэлямі і металічнай рамкай.

Будучы iPhone 8, прэзентацыя якога чакаецца ўвосень гэтага года, атрымае дызайн у стылі iPhone 4. Пра гэта паведаміў японскі блог Mac Otakara, піша Telegraf.com.

Згодна з інфармацыяй інсайдэраў, будучая прылада атрымае дзве шкляныя панэлі, а таксама металічную рамку, выкананую з нержавейнай сталі.

У блогу таксама былі апублікаваныя прыблізныя рэндэры будучага смартфона.

Інсайдэры ўдакладняюць, што ў гаджэце будзе выкарыстаная палепшаная версія нержавейнай сталі ў параўнанні з корпусам смарт-гадзінніка Apple Watch.

Таксама крыніца паведамляе, што гаджэт сапраўды атрымае OLED-дысплей, аднак ён будзе плоскім, а не выгнутым, як чакалася раней.

Акрамя таго Apple абсталюе сваё стварэнне двайной камерай iSight Duo з вертыкальнай арганізацыяй для здымкі VR-кантэнту. Інсайдэр таксама адзначае, што паралельна будуць выпушчаныя злёгку абноўленыя iPhone 7s і iPhone 7s Plus, якія атрымаюць крыху таўсцейшыя карпусы, чым папярэднікікі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках