25 красавiка 2024, Чацвер, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нумар Naviband на «Еўравізіі» рыхтуе ўкраінская каманда

6
Нумар Naviband на «Еўравізіі» рыхтуе ўкраінская каманда
Фота: euroradio.fm

Прафесіяналы з Украіны дагэтуль рыхтавалі да конкурсаў Злату Агневіч і Джамалу.

Прадстаўнікі Беларусі на «Еўравізіі-2017» Naviband далі прэс-канферэнцыю ў рэдакцыі «Камсамольскай праўды» ва Украіне. Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка распавялі падрабязнасці нумару, з якім з'явяцца на сцэне конкурсу, паведамляе euroradio.fm.

Са слоў музыкаў, падрыхтоўкай нумара займаецца ўкраінская каманда прафесіяналаў, якая рыхтавала Злату Агневіч і Джамалу. Гэта харэограф Таццяна Астраверх, стыліст Джамалы Дзмітрый Курата і рэжысёрская група. Будавацца нумар будзе вакол палёту, што, на думку музыкаў, адпавядае іх песні. На сцэне Ксенія і Арцём будуць удваіх (без гурту), але разам з чатырма бэк-вакалістамі (трыо «Біатрыс» і Міхаіл Сасуноў).

«Нам падабаецца медыя-прастора Украіны, як развіваюцца музыкі, якія матэрыялы выходзяць, таму мы і наважылі рыхтаваць нумар у Кіеве», ― кажуць удзельнікі гурту.

Рэпетыцыі дуэта праходзяць у Кіеве, куды артыстам даводзіцца часта лётаць. У Менску Ксенія і Арцём наведваюць урокі вакалу ў Вольгі Драздовай. Усе выдаткі ўдзелу гурту на конкурсе ўзяла на сябе Белтэлерадыёкампанія. Прома-мэнэджар гурту ― Сяргей Андрыянаў.

Naviband выступяць у другім паўфінале «Еўравізіі» 11 траўня пад нумарам 15.

23 красавіка музыкі зайграюць акустычны канцэрт у менскім Палацы прафсаюзаў, які стане «провадамі» Naviband на конкурс у Кіеў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках