19 красавiка 2024, Пятніца, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У МУС спалохаліся актыўнасці 3,5 тысяч футбольных заўзятараў

8
У МУС спалохаліся актыўнасці 3,5 тысяч футбольных заўзятараў

У найбліжэйшы час наведваць стадыёны могуць забараніць ужо 130 фанатам з гэтага спісу.

У найбліжэйшы час фанатам-хуліганам забароняць хадзіць на стадыёны. Санкцыі будуць прымяняцца да тых, хто «адзначыўся» на трыбунах або пасля матчаў учыненнем дробнага хуліганства, запомніўся выкарыстаннем піратэхнікі ці ў п'яным выглядзе прыходзіў паглядзець на гульню. У сераду «дэпутаты» прынялі законапраект аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы ў пытаннях аховы грамадскага парадку і забеспячэння грамадскай бяспекі пры правядзенні спартыўна-масавых мерапрыемстваў у першым чытанні, піша tut.by.

У залежнасці ад учыненых правапарушэнняў суды змогуць забараняць заўзятарам хадзіць на спартыўна-масавыя мерапрыемствы на тэрмін ад трох месяцаў да трох гадоў.

Намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка распавёў, што сёння ў Беларусі блізу 3,5 тысяч актыўных спартыўных заўзятараў.

- Новыя нормы тычыцца, галоўным чынам, футбольных заўзятараў, таму што менавіта яны дастаўляюць нам больш за ўсё праблем. На сёння ў нас блізу 130 гора-балельшчыкаў, што ўжо мелі пэўныя парушэнні - растлумачыў Мікалай Мельчанка.

Спісы тых, каму забаронена хадзіць на матчы будуць публікаваць на сайце МУС. А сачыць за тым, каб «штрафнікі» не прайшлі на матч давераць супрацоўнікам міліцыі на ўваходзе на стадыёны. Стаяць са стосам фатаграфій яны не будуць - на спартыўных аб'ектах усталююць спецыяльныя сістэмы відэафіксацыі і кантролю. На буйных стадыёнах такія ўжо ёсць.

- Колькі будзе каштаваць такое тэхнічнае абсталяванне спартыўных аб'ектаў? - удакладніла ў намесніка міністра «дэпутатка» Вольга Палітыка.

- Пытанне, вядома, цікавае. Колькі гэта будзе каштаваць, я цяпер не магу сказаць, - адказаў Мельчанка. - Але адказнасць за парадак на сваіх мерапрыемствах у нас нясуць спартыўныя аб'екты.

Гэта значыць, што абсталёўваць стадыёны спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі аб'екты будуць за свой кошт або за сродкі з мясцовых бюджэтаў.

Міністр спорту і турызму Александ Шамко ўдакладніў, што адразу пасля прыняцця змяненняў у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях «агульнае пераабсталяванне стадыёнаў не пачнецца». Выдаткі на бяспеку будуць закладвацца ў каштарыс пры будаўніцтве новых і рэканструкцыі старых аб'ектаў.

- Міністэрства спорту не бачыць для сябе праблемы ў паводзінах заўзятараў. Я думаю, што прыняцце дакумента носіць больш прафілактычны характар для тых людзей, якія агрэсіўна паводзяць сябе на стадыёнах, - сказаў Аляксандр Шамко.

За гэты год МУС зафіксавала ўжо 29 здарэнняў з заўзятарамі як на саміх стадыёнах падчас гульняў, так і да або пасля матчаў. У выніку супрацоўнікі міліцыі склалі 90 пратаколаў і затрымалі 109 чалавек.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках