19 сакавiка 2024, aўторак, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На будоўлі «Маяка Менска» загінуў рабочы

4
На будоўлі «Маяка Менска» загінуў рабочы
ФОТА: ARC

Мужчына сарваўся пры мантажы апалубкі.

Учора ўвечары, а 19:00, падчас будаўніцтва аднаго з аб'ектаў «Маяка Менска» ўпаў 53-гадовы рабочы. Мужчына памёр на месцы. Са слоў калегі загінулага, мужчына сарваўся падчас мантажу апалубкі. У Следчым камітэце onliner.by інфармацыю пацвердзілі.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Менска Аляксей Клімовіч, надзвычайнае здарэнне адбылося падчас правядзення мантажных работ. Мужчына 1964 года нараджэння быў супрацоўнікам падраднай арганізацыі. Следчым камітэтам сумесна з экспэртамі з УГКСЭ быў праведзены агляд месца здарэння і прызначаны шэраг экспэртных даследаванняў. Акрамя таго, была канфіскаваная тэхнічная дакументацыя, якая рэгламентуе парадак выканання работ. Праводзіцца праверка.

Са слоў чытачоў, мужчына ўпаў падчас мантажу апалубкі.

- Спачатку ўпаў ён, а следам драўляныя канструкцыі. Ён упаў са зваротнага боку дома ва ўсіх на вачах. Рукі потым яшчэ гадзіну трэсліся. Пасля здарэння нам сказалі не выходзіць на працу. Што будзе далей, я не ведаю, - напісаў адзін з відавочцаў.

Нагадаем, што гэта ўжо не першае НЗ падчас будаўніцтва аб'ектаў «Маяк Менска». У 2014 годзе з вышыні чацвёртага паверху на бетоннае перакрыццё таксама ўпаў рабочы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках