18 красавiка 2024, Чацвер, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія суддзі зноў просяцца ў санкцыйны спіс ЕЗ

4
Беларускія суддзі зноў просяцца ў санкцыйны спіс ЕЗ

Суддзі з санкцыйнага спісу Еўразвяза па-ранейшаму ўдзельнічаюць у палітычным пераследзе.

Як мінімум 14 беларускіх суддзяў, якія раней былі ўключаныя ў спіс абмежавальных захадаў Еўразвяза за ўдзел у палітычным пераследзе пасля прэзідэнцкіх "выбараў" 2010 года, далей выносяць палітычна матываваныя прысуды, паведамляе ПЦ «Весна».

Так, на працягу апошніх некалькіх месяцаў яны судзілі мноства мірных дэманстрантаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці і журналістаў на фоне хвалі пратэстаў ва ўсёй краіне.

Так, у базе фактаў пераследу ПЦ "Вясна" зафіксавана 17 пастаноў, вынесеных Валерыем Есьманам у перыядзе паміж 1 студзеня 2016 і 14 сакавіка 2017 года. Таксама ў кастрычніку 2016 года ён прысудзіў сацыяльнага актывіста Змітра Паліенку да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду. 7 красавіка гэтага года, у сувязі з чыннай грамадскай дзейнасцю Паліенкі, прысуд быў заменены рэальным тэрмінам у калоніі.

Зафіксавана 19 палітычных выракаў, вынесеных Віктарам Казаком у перыядзе паміж 1 студзеня 2016 і 17 лютага 2017 года. Так, ён прысудзіў актывіста Паўла Вінаградава да вялікага штрафу за акцыю пратэсту 17 лютага 2017 года. Пасля гэтага выносіў прысуды за акцыі 25 - 26 сакавіка, у тым ліку Алесю Лагвінцу, які быў прэвентыўна затрыманы напярэдадні масавых акцый.

Таццяна Мотыль у перыядзе паміж 1 студзеня 2016 і 10 сакавіка 2017 года вынесла 31 палітычна матываваную пастанову. Яна судзіла сама менш двух затрыманых у выніку акцый 25 - 26 сакавіка, у тым ліку журналіста тэлеканала «Белсат» Аляксандра Баразенку, які асвятляў гэтыя акцыі.

Прозвішчы ўсіх 14-ці суддзяў пададзеныя ў табліцы.

Нагадаем, 31 ліпеня 2015 года Рада ЕЗ скараціла санкцыйны спіс, выключыўшы з яго 24 чалавек, у тым ліку суддзяў, датычных да палітычнага пераследу грамадзян у 2010 - 2012 гадах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках