25 красавiка 2024, Чацвер, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Беларуськаліі» хаваюць чарговую вытворчую траўму

8
На «Беларуськаліі» хаваюць чарговую вытворчую траўму

Працаўніца 1-га рудніка, што трапіла пад пагрузчык, ачомалася толькі ў шпіталі.

Учора на 1-м рудніку ААТ «Беларуськалій» атрымала сур'ёзныя траўмы майстрыха адпраўкі аддзялення фасоўкі Святлана Галавачанка.

Пра гэта Charter97.org паведаміла інфармаваная крыніца з ААТ "Беларуськалій".

Паводле наяўнай інфармацыі на яе быў учынены наезд пагрузчыкам, пасля чаго яна страціла прытомнасць, ачуняла толькі ў лякарні. Цяпер у шпіталі ёй робяць аперацыі пасля атрыманых пераломаў.

Паведамляюць, што ў яе пералом нагі, рукі, а таксама ўдар грудной клеткі. Гэта здарэнне абмяркоўвае ўжо ўся фабрыка і ў сувязі з тым, што жанчыне рэгіструюць бытавую траўму.

Пацярпелая знаходзіцца ў дзяржаўным прафсаюзе хімікаў, а іхні прадстаўнік разам з адміністрацыяй маўчыць. Пасля здарэння яе на «хуткай дапамозе» ціхачом павезлі з прадпрыемства, ніякіх запісаў аб надзвычайным здарэнні не рабілася.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках