29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Кажуць, што мы зноў на каленях штосьці просім у Расеі

24
Лукашэнка: Кажуць, што мы зноў на каленях штосьці просім у Расеі
МАЛЮНАК: ARU.TV

Дыктатар назваў Беларусь «зборачным цэхам РФ».

Лукашэнка сёння на перамовах з губернатарам Ніжагародскай вобласці Расеі Валерыем Шанцавым пракаментаваў некаторыя паведамленні ў расейскіх СМІ датычныя стасункаў з Беларуссю, паведамляе БелТА.

Кіраўнік звярнуў увагу, што расейскія СМІ крытыкуюць беларуска-расейскія стасункі. Некаторыя рэсурсы працягнулі гэта, нават нягледзячы на перамовы дзвюх краін у Санкт-Пецярбургу.

«Пачынаюць з'яўляцца ў СМІ рознага роду выдумкі, хто каго там падмануў, што мы зноў на каленях штосьці просім у Расеі і так далей. Мы ні перад кім ніколі не стаялі на каленях. Вы гэта добра ведаеце, мы з вамі ні адзін дзясятак гадоў знаёмыя. Асобным пісакам і гаварунам у тэлеэкранах хачу сказаць, што ў вырабах Беларусі (трактарах, аўтамабілях, усёй машынабудаўнічай або хімічнай галіны) ад 30% да 90% камплектуючых, сыравіны і матэрыялаў з Расеі», - заўважыў Лукашэнка.

«Калі фармавалася «саюзная дзяржава», было наважана не ламаць народна-гаспадарчыя сувязі. За Беларуссю засталася фінішная прамысловая вытворчасць (фактычна Расеі), як гэта было і пры Савецкім Саюзе, таму эканомікі дзвюх дзяржаў засталіся ўзаемазвязаныя», - растлумачыў Лукашэнка.

«Сёння на прадпрыемствах Расеі, якія працую на фінішную вытворчасць у Беларусі (вырабляюць камплектуючыя, матэрыялы і іншае), працуе больш за 10 млн чалавек. Дапамагаючы фінішнай вытворчасці, падтрымліваючы, каб яна не абрынулася, мы дапамагаем мінімум 10 млн (а то і 15 млн) - тым людзям, якія і працуюць у Расеі», - падкрэсліў дыктатар.

«Зразумела, што калі ёсць праблема ў Расеі, яна будзе і ў Беларусі, так і ў іншых рэспубліках, якія завязаныя на Расею. Але так, як Беларусь, ніводная рэспубліка не звязаная са сферай эканомікі Расейскай Федэрацыі».

Лукашэнка падкрэсліў, што расейскае кіраўніцтва стратэгічна падыходзіць да стасункаў Беларусі і гэта не гульня ў адну браму:

«Гэта сапраўды кампраміс, які быў дасягнуты. Не, трэба было кінуць лыжку дзёгцю ў бочку мёду. Вось гэтым і пэўныя асобы і займаюцца», - канстатаваў беларускі кіраўнік.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках