28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў: Вучэнні «Захад-2017» з'яўляюцца падрыхтоўкай да наступальнай аперацыі

3
Турчынаў: Вучэнні «Захад-2017» з'яўляюцца падрыхтоўкай да наступальнай аперацыі
АЛЯКСАНДР ТУРЧЫНАЎ
ФОТА: REUTERS

Ёсць сур'ёзныя падставы меркаваць, што пасля актыўнай фазы вучэнняў расейскі вайсковы кантынгент застанецца ў Беларусі.

Сумесныя расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» могуць быць падрыхтоўкай да наступальнай аперацыі. Пра гэта ў ходзе свайго выступлення, якое трансляваў тэлеканал «112 Украіна», заявіў сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў.

«Асаблівае значэнне надаецца падрыхтоўцы і правядзенню стратэгічных камандна-штабных вучэнняў «Захад-2017» у заходняй вайсковай акрузе ў Беларусі і Калінінградскай вобласці ў непасрэднай блізкасці ад Украіны з удзелам 100 тыс. вайскоўцаў. Паводле ацэнак вайсковых спецыялістаў, канчатковая мэта названых вучэнняў заключаецца ў праверцы гатоўнасці расейскіх войскаў праводзіць аперацыі ад рэгіянальных да шырокамаштабных абмежаваных войнаў ва ўмовах скарачэння часу на іх стратэгічную падрыхтоўку. Пры іх падрыхтоўцы да актыўнай фазы «Захад-2017», а яны павінны адбыцца ў верасні гэтага года, нельга выключаць правядзення расейскім бокам схаваных мерапрыемстваў у падрыхтоўцы да стратэгічнай наступальнай аперацыі. Ёсць сур'ёзныя падставы меркаваць, што пасля актыўнай фазы вучэнняў расейскі вайсковы кантынгент можа застацца ў Беларусі», - заявіў Турчынаў.

Нагадаем, што вайсковыя вучэнні «Захад-2017» паміж Расеяй і Беларуссю пройдуць з 14 да 20 верасня. Яны стануць завяршальным этапам сумеснай падрыхтоўкі ўзброеных сіл Беларусі і Расеі ў гэтым навучальным годзе.

Раней паведамлялася, што спецслужбы Літвы дапускаюць правакацыі падчас вайсковых вучэнняў Беларусі і Расеі. Спецслужбы Літвы сцвярджаюць, што ў сцэнар такіх вучэнняў можа быць закладзены ўзброены канфлікт з NATO. Як сцвярджаюць у Літве, Расея ўмацоўвае вайсковыя магутнасці ў заходняй частцы краіны і ў Калінінградскай вобласці, для яе будзе не цяжка пачаць баявыя дзеянні супраць Балтыйскіх краін на працягу 24-48 гадзін.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках