24 красавiка 2024, Серада, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магіляўчанка у форме палкоўніка міліцыі выманіла ў людзей $400 тысяч

19
Магіляўчанка у форме палкоўніка міліцыі выманіла ў людзей $400 тысяч

Жанчына апранала форму і прызначала сустрэчы каля РАУС, каб «прадаць» канфіскат.

У Магілёве міліцыя затрымала махлярку, якая падманула некалькіх людзей на 780 тыс. рублёў - гэта блізу 400 тыс. даляраў, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

43-гадовая магіляўчанка на працягу амаль двух гадоў у родным горадзе, а таксама ў Менску і Слаўгарадзе нібыта прадавала машыны, кватэры, бытавую тэхніку і прадстаўлялася то начальніцай Менскай рэгіянальнай мытні, то намесніцай начальніка ДАІ, то палкоўнікам міліцыі.

Жанчына нават апранала міліцэйскую форму і прызначала сустрэчы каля РАУС, пераконвала, што мае доступ да канфіскаванай маёмасці, якую мае права прадаваць. Пры гэтым відавочна прыніжалі цану. Пасля атрымання грошай абяцала неўзабаве даць тавар і знікала. Але падчас чарговай такой угоды махлярку затрымалі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках