20 красавiка 2024, Субота, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску выйшаў альманах, які не трэба чытаць мітрапаліту Паўлу

6
У Менску выйшаў альманах, які не трэба чытаць мітрапаліту Паўлу
ФОТА: NN.BY

Энтузіясты выпусцілі часопіс, прысвечаны беларускай дахрысціянскай аўтэнтыцы.

Язычнікі існуюць ва ўсім свеце. Беларусь тут, вядома, не выключэнне. Ужо больш за чатыры гады існуе сайт svajksta.by, вакол якога групуюцца мясцовыя нэаязычнікі.

17 красавіка ў этнакраме «Рагна» ў Менску вядомы беларускі музыка Алесь Мікус і ягоныя аднадумцы прэзентавалі альманах Svajksta. Гэтае слова старажытнапрускай мовы азначае «святло».

Матэрыялы ў часопісе, прысвечаным беларускай дахрысціянскай традыцыі, падзеленыя на рубрыкі «Краіна», «Супрацьстаянне», «Традыцыя», «Дзень адзінства балтаў», «Літва», «Латвія», «Нашы», «Мір», «Думкі», «Гутаркі», «Тэксты».

З галоўных навін у першым нумары альманаха журналісты nn.by звярнулі ўвагу на наступныя: апісанне з'яўлення помніка каменя-следавіка ў Маладзечне, абарона хвоі «Ведзьміна лапа» ў Віцебскім раёне, стварэнне пад Горадняй заказніка «Чортава балота», лекцыя «Віцебск балцкі», невядомы раней абрад «Сава» з Пружанскага раёна.

У альманаху прыводзяцца словы мітрапаліта БПЦ Паўла, які жорстка крытыкуе беларускія дахрысціянскія вераванні.

У часопісе апублікаваная і цікавая навіна з Цвярской вобласці Расеі, дзе выйшаў «Талковы слоўнік жаркоўскай мовы». Яго аўтарам стаў Сяргей Голубеў - старшыня Заканадаўчага сходу Цвярской вобласці. Адзначаецца, што жаркоўская гаворка блізкія да беларускай.

Альманах прадаецца ў краме «Рагна» ў Менску, аднак яго могуць даставіць вам і поштай паводле замовы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках