25 красавiка 2024, Чацвер, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч: У Лукашэнкі сарвала дах

28
Зміцер Дашкевіч: У Лукашэнкі сарвала дах
ЗМІЦЕР ДАШКЕВІЧ
ФОТА: BELSAT.EU

«Справа патрыётаў» азначае, што дыктатар у страху чакае канца сваёй улады.

Пра гэта лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч заявіў у інтэрв'ю сайту Charter97.org.

- Якую ацэнку вы б далі справе «Белага легіёну», ці з'яўляецца яна палітычнай?

- Відавочна, што гэта палітычная расправа над патрыётамі. Справу «Белага легіёну» нельга нават назваць расправай над палітычнымі апанентамі, гэта менавіта расправа над патрыётамі, якія не прэтэндавалі на тое, каб быць прафесійнай пагрозай для Лукашэнкі, як гэта бывае ў выпадку, напрыклад, расправы над кандыдатамі, якімі-небудзь партыямі. На мой погляд, гэта неадэкватная, дэбільная справа.

- Чаму важна прызнаць фігурантаў «справы патрыётаў» палітвязнямі?

- Мы можам судзіць паводле вонкавых прыкмет, якія ў нас ёсць з дзяржаўных крыніц. Інфармацыя першая: джып матэрыялізаваны на нейтральнай паласе паміж Беларуссю і Украінай, які, кажуць, ужо і знік нават. Відавочна, што ён гэтак жа паляцеў у космас, як з космасу прыляцеў.

Другая: узламаная старонка Міраслава Лазоўскага і ў выніку распаўсюджаная прыкладна за тыдзень да арыштаў хлуслівая інфармацыя.

Трэцяя: усе гэтыя навіны пра арматуру, закапаную пад Асіповічамі ў бутэльках, сведчаць пра тое, што ва ўладаў няма ніякай фактуры, дакументаў абсалютна на ўсіх арыштаваных.

У выпадку, калі яны хочуць арыштоўваць за страйкбольную зброю, то тут трэба тысячы менчукоў пасадзіць, якія на выходных у страйкбол выходзяць практыкавацца.

Увогуле, справа «Белага легіёну» - гэта поўная выдумка, хлусня, якая сведчыць пра тое, што справа палітычная.

Я мяркую, што Лукашэнку сарвала дах праз масавыя сацыяльныя пратэсты, якія прайшлі ў гарадах Беларусі. Ён хацеў іх неяк спыніць, збіць хвалю, а для гэтага ў дыктатара, які ў страху чакае страту сваёй улады, ёсць адзін спосаб - турма.

У кашулю, якую ён на сябе рыхтуецца прымераць у найбліжэйшы час, Лукашэнка перад стратай улады хоча апрануць як мага больш людзей.

Я абсалютна не разумею, як улады з тымі дакументамі, якія ў іх ёсць, хочуць давесці «справу патрыётаў» да суда.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках