25 красавiка 2024, Чацвер, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскія інвестары «кінулі» Беларусь?

6
Кітайскія інвестары «кінулі» Беларусь?

Кітайская кампанія, з якой Беларусь уклала мемарандум аб супрацоўніцтве, плануе стварыць СП у Расеі.

Расейскі КамАЗ плануе стварыць СП з адной з найбуйнейшых маторабудаўнічых кампаній Кітая Weichai Power, паведамляе «Коммерсант». Выданне нагадвае, што кітайская кампанія летась спрабавала выйсці на рынак ЕАЭС у Беларусі, падпісаўшы з нашай краінай мемарандум аб стварэнні супольнага прадпрыемства ў выпуску дызельных рухавікоў. Са слоў крыніцы «Коммерсанта» на аўтарынку Беларусі рэалізацыя праекта з Weichai так і не была пачатая.

Назва кітайскага вытворцы рухавікоў у афіцыйных навінах мінулай восенню гучала досыць часта. У канцы верасня ў Пекіне Мінпрам уклала мемарандум аб супрацоўніцтве з кампаніяй Weichai Power Co.Ltd у арганізацыі вытворчасці ў Беларусі дызельных рухавікоў.

У кастрычніку 2016 года стала вядома пра планы будаўніцтва ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку завода для вытворчасці дызельных рухавікоў супольна з кітайскай карпарацыяй.

Цікавы момант. Навіна аб пастанове кітайскай кампаніі стварыць СП у Расеі ў часе супала з сустрэчай Лукашэнкі са старшынём Сталага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам. На ёй гаворка зайшла аб далейшым станаўленні індустрыяльнага парку «Вялікі камень», піша «Салідарнасць».

- Мы ствараем магутную інфраструктуру і даем сур'ёзныя прэферэнцыі. Важна, каб усё гэта дало вынік у выглядзе прыходу высокіх тэхналогій, стварэння экспартна арыентаваных вытворчасцей з гарантаваным рынкам збыту, - заявіў Лукашэнка.

Мяркуючы са зменаў у планах аднаго з патэнцыйных інвестараў, у кітайскага боку ёсць сваё меркаванне пра «магутную інфраструктуру і сур'ёзныя прэферэнцыі», якія надаюцца беларусамі.

«У Расеі кітайцам не дадуць у даважку дзіцячы садок»

Навіна аб планах Weichai Power абмяркоўваецца на дыскусійнай пляцоўцы talks.by. Прывядзём некалькі выказванняў:

«Завод у Беларусі разлічаны выключна на МАЗ і МТЗ. Гэтая тэхніка «старажытная», новага нічога няма і не прадбачыцца. КамАЗ у адрозненне ад МАЗа і МТЗ бізнэсам займаецца. Адсюль прычына падзення продажаў у нашых і падзенне цікавасці кітайцаў да нас. Мабыць, перспектывы ў нашай краіне на погляд кітайцаў вельмі імглістыя. А працаваць ім тут дзеля таго, каб быць нашымі спонсарамі, відавочна няма жадання».

«Палітычна можа гэта і крыўдна, эканамічна - адназначна пісьменна. Вялікі рынак, краіна больш багатая, КамАЗ больш надзейны. А тут? Дармавая рабочая сіла кампенсуецца бюракратычнай машынай - ад паставак і афармлення да сертыфікацыі і вывазу прадукцыі. Плюс - войска кантрольных органаў. Ды і завязвацца на МАЗ – значыць, рабіць стаўку толькі на тое, што нам будуць вечна даваць у пазыку і заўсёды «зліваць» усё ў МАЗ».

«Відавочна, у РФ у даважку не дадуць кітайцам у плечы дзіцячы садок, санаторый і стратны калгас у якасці «сацыяльнай нагрузкі». Таму што ў Беларусі інвестар спачатку павінен нешта даць».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках