19 красавiка 2024, Пятніца, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сейм Літвы ўхваліў забарону на імпарт электраэнэргіі з БелАЭС

1
Сейм Літвы ўхваліў забарону на імпарт электраэнэргіі з БелАЭС

Астравецкая АЭС уяўляе пагрозу для Літвы і парушае Канвенцыю аб ядзернай бяспецы.

У чацвер літоўскі Cейм прыняў пастанову абмежаваць імпарт электраэнэргіі з Беларускай атамнай электрастанцыі (БелАЭС), якая будуецца ў Астраўцы, і іншых небяспечных АЭС трэціх краін, піша delfi.lt.

За закон аб прыняцці неабходных захадаў для абароны ад пагроз, якія ўзнікаюць ад небяспечных АЭС трэціх краін, прагаласавалі 87 чальцоў Сейма.

Небяспечнай будзе названая АЭС суседняй краіны, пры будаўніцтве якой і працы не выконваюцца патрабаванні экалагічнай, атамнай, радыяцыйнай бяспекі, парушаюцца міжнародныя пагадненні і канвенцыі, якая праз геаграфічнае становішча і тэхналагічныя асаблівасці ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы, навакольнаму асяроддзю і грамадскаму здароўю.

Міністр энэргетыкі Жыгімонт Вайчунас раней паведамляў, што БелАЭС разам са спыненым праектам АЭС у Калінінградскае вобласці РФ уяўляюць пагрозу для Літвы, парушаюць Канвенцыю аб ядзернай бяспецы, якая патрабуе ўзгадняць выбар пляцовак з суседнімі дзяржавамі і ацэньваць іх уплыў і магчымую шкоду людзям, прыродзе і урбаністыцы.

У чэрвені мінулага года ўрад Літвы ўхваліў план эмбарга электраэнэргіі вырабленай на БелАЭС і ў іншых трэціх краінах, паводле якога яе імпарт у Літву і адначасова ў іншыя краіны ЕЗ будзе абмяжоўвацца на таргах ў літоўскай зоне Nord Pool. Нядаўна Польшча заявіла, што далучыцца да гэтай ініцыятывы Літвы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках