28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі трэнер увайшоў у трэнерскі штаб «Спартака»

Беларускі трэнер увайшоў у трэнерскі штаб «Спартака»
Віктар Касцючонак
ФОТА: SPORTS.KZ

Віктар Касцючонак будзе працаваць асістэнтам новага галоўнага трэнера маскоўскага клуба.

Беларускі трэнер Віктар Касцючонак увайшоў у новы трэнерскі штаб «Спартака», піша belarushockey.com .

Ён будзе працаваць асістэнтам новага галоўнага трэнера масквічоў Вадзіма Епанчынцава.

Віктар Касцючонак нарадзіўся 7 чэрвеня 1979 года ў Менску. У якасці гульца ў амплуа абаронцы выступаў за клубы «Юнацтва» (Мінск), «Лада» (Тальяці), «Амур» (Хабараўск), «Спартак» (Масква), «Дынама» (Менск), «Аўтамабіліст» (Екацярынбург) , «Юніёр» (Менск), «Арыстан» (Тэміртаў). Выступаў за юнацкую, моладзевую і дарослую нацыянальную каманду Беларусі.

У якасці трэнера працаваў у МХК «Юнацтва» (Менск) і «Сарыарка» (Караганда).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках