25 красавiка 2024, Чацвер, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Корпусы рэактара для БелАЭС: адзін біты, другі - з «чужога пляча»

12
Корпусы рэактара для БелАЭС: адзін біты, другі - з «чужога пляча»

На другі энэргаблок БелАЭС усталююць корпус рэактара, які прызначаўся для Балтыйскай АЭС.

Беларусь і Расея дамовіліся пра пастаўку корпуса рэактара для другога энэргаблока АЭС у Астраўцы, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк, піша БелТА.

На другі энэргаблок БелАЭС усталююць корпус рэактара, які раней прызначаўся для Балтыйскай АЭС (станцыі ў Калінінградскай вобласці - Заўвага.). Тэрміны ўвядзення другога энэргаблока не зрушацца, яго запуск запланаваны на 2020 год.

«У нас падпісанае дадатковае пагадненне да кантракта, якім прадугледжваецца, што для другога энэргаблока генеральны выканаўца ў кантрактныя тэрміны паставіць корпус рэактара, выраблены для Балтыйскай АЭС. Ён ідэнтычны, таму што Балтыйская АЭС праектавалася гэтак жа, як і Беларуская АЭС», - распавёў Міхаіл Міхадзюк.

«Гэта ўсё робіцца без павелічэння кантрактнага кошту», - дадаў намеснік міністра.

Нагадаем, 3 красавіка на першым блоку БелАЭС усталявалі біты корпус рэактара. Гэты корпус быў прызначаны для другога энэргаблока, але расейская старана была вымушаная ўсталяваць яго на першы энэргаблок. Гэта адбылося праз тое, што летам мінулага года падчас перамяшчэння корпус рэактара для першага блока БелАЭС праслізнуў па кроквах і сутыкнуўся з зямлёй. Як высветлілася, будаўнікі парушылі інструкцыю перасоўвання грузаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках