23 красавiка 2024, aўторак, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ забаранілі «Сведак Яговы»

65
У РФ забаранілі «Сведак Яговы»

Маёмасць арганізацыі звернутая ва ўласнасць дзяржавы.

Вярхоўны суд РФ прызнаў арганізацыю «Сведак Яговы» экстрэмісцкай, ліквідаваў і забараніў яе дзейнасць на тэрыторыі краіны. Такім чынам былі задаволеныя пазоўныя патрабаванні Міністэрства юстыцыі РФ, паведамляе ТАСС.

У выраку суд наказаў неадкладна спыніць дзейнасць усіх 395 філій «Сведак Яговы» на тэрыторыі Расеі. Маёмасць арганізацыі суд звярнуў у даход дзяржавы.

У самой арганізацыі ўжо заявілі, што будуць абскарджваць прысуд у апеляцыйную інстанцыю Вярхоўнага суда РФ. Прадстаўнік арганізацыі адзначыў, што яны маюць намер дайсці да ЕСПЧ, калі апеляцыйная інстанцыя не скасуе вырак.

Пакуль пастанова суда РФ не ўвайшла ў дзеянне.

Раней Міністэрства юстыцыі РФ унесла арганізацыю ў спіс грамадскіх і рэлігійных аб'яднанняў, дзейнасць якіх прыпыненая «ў сувязі з ажыццяўленнем экстрэмісцкай дзейнасці».

Арганізацыя «Сведкі Яговы» з'явілася ў 1931 годзе ў ЗША ў выніку падзелу рэлігійнага руху «Даследнікі Бібліі».

Паводле звестак самой арганізацыі, у 2015 годзе найбольшая колькасць чынных «вяшчальнікаў» у свеце дасягала 8 220 105 чалавек. За межамі Еўропы сведкі Яговы легальна дзейнічаюць у ЗША і Канадзе, а таксама ў такіх краінах, як Ізраіль, Ярданія, Куба, Нігерыя, Дамінікана, Кот-д'Івуар, Эквадор, Чад, Мэксіка, Танзанія. Дзейнасць арганізацыі забароненая ў Кітаі, Паўночнай Карэі, Туркменістане, Таджыкістане, Савудаўскай Арабіі, Іране, Іраку ды ў шэрагу іншых краін.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках