29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Naviband прэзентавалі прома-прадукцыю для «Еўравізіі» з картай БНР

5
Naviband прэзентавалі прома-прадукцыю для «Еўравізіі» з картай БНР

Таксама гурт падрыхтаваў 100 метраў стужкі і 700 значкоў з нацыянальным арнаментам, якія будуць раздавацца ў Кіеве.

Гурт Naviband, які ў гэтым годзе будзе прадстаўляць Беларусь на «Еўравізіі», прэзентаваў прома-прадукцыю, з якой будуць знаёміць дэлегацыю, журналістаў і ўсіх ахвотных, піша nn.by.

Аўтарам прома выступіў Сяргей Андрыянаў, афармленнем займалася дызайнерка Марына Ліс.

Менавіта так будзе выглядаць прэзентацыйны буклет гурта:

Акрамя гэтага, Naviband падрыхтаваў 100 метраў стужак і 700 значкоў з нацыянальным арнаментам, якія будуць раздавацца ў Кіеве.

Такім чынам Naviband хоча як мага больш расказаць пра беларускую культуру і мову.

Сам гурт сваю ідэю пра менавіта такі буклет каментуе так: «Карту станаўлення беларускай дзяржаўнасці рабілі адмыслова для таго, каб падкрэсліць у першасным сэнсе для Еўропы нашае становішча на карце Еўропы. Мы еўрапейская нацыя са сваёй культурай і гісторыяй».

Нагадаем, у 2013 годзе тагачасная прадстаўніца Беларусі на «Еўравізіі» Алёна Ланская ў якасці прома-прадукцыі прэзентавала 1000 бутэлек гарэлкі і настойкі са сваёй выявай. Тады гісторыя скончылася на мяжы: фуру з алкаголем развярнулі, бо арганізатары мусілі заплаціць мыту. Яшчэ раней, у 2010 годзе, гурт «3+2» вёз на конкурс больш як 100 кг зефіру - яго, у адрозненне ад алкаголю, праз мяжу прапусцілі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках