19 красавiка 2024, Пятніца, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Расея адправіла войскі на мяжу з КНДР

30
СМІ: Расея адправіла войскі на мяжу з КНДР

Цягнікі з вайсковай тэхнікай, якія рухаюцца ў кірунку Прыморскага краю, былі заўважаныя ў Хабараўску.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін паслаў войскі на мяжу Расеі з Паўночнай Карэяй пасля таго, як з'явіліся асцярогі, што ЗША будуць атакаваць КНДР, піша Daily Mail (пераклад – korrespondent.net).

Адзначаецца, што ўдар ЗША можа выклікаць плынь уцекачоў. У сувязі з гэтым расейскія танкі і іншая вайсковая тэхніка адпраўляюцца на мяжу з паўночнакарэйскай дзяржавай.

Выданне апублікавала відэа, на якім мясцовыя жыхары заўважылі цягнікі з вайсковай тэхнікай, якія рухаюцца ў кірунку Прыморскага краю праз Хабараўск. Туды ж перамяшчаюцца вайсковыя гелікоптэры.

Раней Кітай таксама накіраваў на паўднёвую мяжу 150 тысяч жаўнераў, каб справіцца пры неабходнасці з плынню ўцекачоў.

Расейскі вайсковы прадстаўнік Аляксандр Гардзееў адмовіўся паведаміць дакладныя прычыны перамяшчэння войскаў і абсталявання. Аднак крыніцы выдання адзначаюць, што такія рухі звязаныя з карэйскім крызісам.

Нагадаем, недалёка ад КНДР размешчаны марскі порт Уладзівасток, дзе Расея валодае велізарнымі вайсковымі рэсурсамі. Калі ЗША ўдарыць ракетамі па ядзерных аб'ектах КНДР, радыёактыўнае воблака дасягне Уладзівастока цягам двух гадзін. Россия располагает огромными военными ресурсами. Если США ударит ракетами по ядерным объектам КНДР, радиоактивное облако достигнет Владивостока в течение двух часов.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках