20 красавiка 2024, Субота, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лондане абвешчаны шорт-ліст Міжнароднай Букераўскай прэміі

У Лондане абвешчаны шорт-ліст Міжнароднай Букераўскай прэміі

У яго ўвайшлі шэсць аўтараў з папярэдняга «доўгага спісу».

У Лондане абвясцілі шорт-ліст Міжнароднай Букераўскай прэміі (Man Booker International Prize), якая прысуджаецца ў галіне літаратуры на ангельскай мове. У яго ўвайшлі шэсць аўтараў з «доўгага спісу», у якім былі імёны 13 пісьменнікаў з 11 краін свету, паведамляе ТАСС.

Журы конкурсу вызначыла шэсць прэтэндэнтаў на перамогу. У «кароткі спіс» трапіў французскі пісьменнік Маціяс Энар з раманам Compass («Компас»), за які ён у 2015 годзе быў уганараваны Ганкураўскай прэміяй. Шанцы на перамогу ёсць у ізраільскага пісьменніка Давіда Гросмана (A Horse Walks Into a Bar, «Конь уваходзіць у бар») і яго суайчынніка Амаса Оза (Judas, «Юда»). Сярод намінантаў знаходзяцца два скандынаўскіх аўтара - Рой Якабсэн з Нарвегіі (The Unseen, «Нябачнае») і Дорці Норс з Даніі (Mirror, Shoulder, Signal, «Люстэрка, плячо, знак»). У спісе таксама прадстаўнік Паўднёвай Амерыкі - Саманта Швэблін з Аргентыны (Fever Dream, «Ліхаманкавы сон»).

«Наш «кароткі спіс» ахоплівае эпас і штодзённасць. Ад ліхаманкавых сноў да бяссонных начэй, ад далёкіх выспаў да гарадоў, што душаць (чалавека), гэтыя выдатныя раманы праліваюць святло на непаўторныя асобы, якія спрабуюць асэнсаваць сваё месца ў складаным свеце», - сказаў старшыня журы Нік Барлі.

У адрозненне ад Букераўскай прэміі, заснаванай ў 1969 годзе і якая штогод прысуджаецца пісьменнікам краін былой Брытанскай Садружнасці, Міжнародная Букераўская прэмія была заснавана ў 2004 годзе і аж да 2016 года ўручалася раз у два гады. Цяпер яе прысвойваюць за дасягненні ў галіне літаратуры штогод. Пераможцам можа быць аўтар любой кнігі, якая была перакладзеная на ангельскую. Грашовы прыз прэміі складае £50 тыс. ($64 тыс.), які пісьменнік-пераможца падзеліць з перакладчыкам.

Пераможца Міжнароднай Букераўскай прэміі будзе абвешчаны ў Лондане 14 чэрвеня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках