19 красавiка 2024, Пятніца, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы «павіншавалі» Леніна з днём нараджэння

21
Берасцейцы «павіншавалі» Леніна з днём нараджэння
Фота: realbrest.by

У Берасці невядомыя аблілі чырвонай фарбай пастамент помніка Леніну.

Між іншым, напалову заліты надпіс па-расейску: «Ленін», паведамляе «Свабода».

Здарылася гэта за дзень да дня нараджэння «правадыра сусветнага пралетарыяту», які прыхільнікі камуністычнай ідэалогіі адзначаюць 22 красавіка традыцыйным ускладаннем вянкоў і кветак.

Цяпер на месцы інцыдэнту працуюць супрацоўнікі камунальных службаў, якія адціраюць фарбу, а таксама прадстаўнікі Следчага камітэта.

Фота: realbrest.by
Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках