19 красавiка 2024, Пятніца, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Вячаслаў Касінераў выйшаў на свабоду да суда

3
Палітвязень Вячаслаў Касінераў выйшаў на свабоду да суда
ФОТА: SVABODA.ORG

Актывіста вызвалілі з менскага СІЗА №1 на Валадарскага.

Супраць Вячаслава Касінерава распачалі крымінальную справу за перформанс, падчас якога ён накінуў пятлю на статую паліцэйскага часоў Расейскай імперыі, устаноўленую каля будынку Міністэрства ўнутраных спраў. Разгляд крымінальнай справы павінны быў пачацца ў Маскоўскім судзе Менска а 10 гадзіне 27 красавіка, паведамляе «Свабода».

Суд Маскоўскага раёна 6 красавіка ў закрытым рэжыме разгледзеў скаргу актывіста на меру стрымання. Але тады суд адмовіўся вызваліць актывіста пад падпіску аб нявыездзе і пакінуў яго пад вартай.

9 беларускіх праваабарончых арганізацый у сумеснай заяве назвалі Касінерава палітычным зняволеным і запатрабавалі ад уладаў Беларусі спыніць крымінальны пераслед і неадкладна вызваліць актывіста.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках