25 красавiка 2024, Чацвер, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні наведвальнікам вярнулі гару Гедыміна

2
У Вільні наведвальнікам вярнулі гару Гедыміна
ФОТА: DELFI/DOMANTAS PIPAS

Знакаміты пагорак, на якім паводле падання Вялікі князь забіў тура, зноў гатовы прымаць турыстаў.

Як і раней, на гару Гедыміна можна будзе падняцца з 7 да 23 гадзін, але зрабіць гэта можна не па асноўнай дарозе, а па гістарычнай сцежцы, з боку ракі Вільняле, піша delfi.lt. Асноўная дарога з боку Кафедральнай плошчы і Палаца кіраўнікоў будзе закрытая, бо праводзяць работы для прывядзення ў парадак схілаў. У замак Гедыміна ў летні сезон можна трапіць з 10 да 21 г.

У траўні плануюць пачаць работы для прывядзення ў парадак паўночнага схілу гары, пашкоджанага апоўзнямі. Да траўня павінны скончыць працу над тэхнічным праектам. Плануюць выдаліць ўвесь нестабільны грунт і замяніць яго новым, не тым, што баіцца мерзлаты, таксама плануюць абсталяваць дрэнаж і засеяць схіл травой.

Існуе легенда аб стварэнні горада Вільні.

Неяк давялося Вялікаму князю Гедыміну паляваць паблізу ракі Віліі. На вяршыні Туравага ўзгорка забіў ён вялікага тура. Неўзабаве наступіла ноч, і было ўжо позна вяртацца ў Трокі. Гедымін са сваёй світай наважыў застацца на тым пагорку. У гэтую ноч яму прысніўся сон. На вяршыні Туравай гары стаяў воўк і выў так, як быццам у яго выцці чуўся рык 100 ваўкоў. На, раніцу ён заклікаў свайго жраца і вешчуна Лідзейку і папрасіў яго растлумачыць сон. Лідзейка яму сказаў, што жалезны воўк азначае знакаміты сталічны горад. Параіў пабудаваць на гэтым месцы крэпасць. Гедымін так і зрабіў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках