20 красавiка 2024, Субота, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслаў Касінераў: Я дамогся сваёй мэты

1
Вячаслаў Касінераў: Я дамогся сваёй мэты
Вячаслаў Касінераў

Палітвязню змянілі меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе.

Грамадскі актывіст Вячаслаў Касінераў, якога вызвалілі са следчага ізалятара, даў каментар «Белсату».

Палітвязню змянілі меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Суд над ім адбудзецца 27 красавіка. Вось што заявіў Вячаслаў Касінераў у каментары:

«Які б судовы прысуд не быў, я дамогся сваёй мэты. Я хацеў прыцягнуць увагу грамадскасці да пэўных праблемах, звязаных з гвалтам міліцыі, з іх беспакаранасцю, што самае галоўнае. Я гэта зрабіў, толькі што ледзь не разлічыў цану: яна апынулася большай, чым я чакаў. Але гэта не страшна. І што б яны там сабе не прыдумалі, для мяне гэта не будзе чымсьці, што прычыняе траўму, мяркую, што я ўжо настолькі ўжо прайшоў. Спадзяюся, што прайшоў гэта годна. Нават калі будзе нейкі тэрмін ці яшчэ штосьці, то мяне не гэта не палохае».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках