29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова зноў аштрафавалі

8
Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова зноў аштрафавалі
Леанід Кулакоў

Суддзя Дзмітрый Цыкал аштрафаваў актывіста на $600 за акцыю ў абарону Курапатаў.

У судзе Першамайскага раёна Менску 21 красавіка адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леаніда Кулакова. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве - мітынгу для абароны тэрыторыі забудовы Курапатаў, які адбыўся 25 лютага, паведамляе ПЦ «Вясна».

Суддзя Дзмітрый Цыкал пастанавіў прызнаць Кулакова вінаватым у парушэнні ч.3 арт.23.34 КаАП і пакараў штрафам сумай 50 базавых адзінак - 1150 рублёў ці $600.

26 красавіка Леаніда Кулакова чакае новы суд. На гэты раз у судзе Першамайскага раёна будзе разглядацца справа ў абмежаванні права кіравання транспартным сродкам. Такая магчымасць у заканадаўстве прадугледжаная для тых, што мае запазычанасць у штрафах.

Нагадаем, што 19 красавіка Леанід Кулакоў выйшаў на волю пасля 25 дзён арышту з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. За гэты час супрацоўнікі органаў прымусовага выканання канфіскавалі ягоны аўтамабіль за няпоўную выплату ранейшых штрафаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках