18 красавiка 2024, Чацвер, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максіма Філіповіча арыштавалі на сем дзён

20
Максіма Філіповіча арыштавалі на сем дзён
МАКСІМ ФІЛІПОВІЧ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Вядомага гомельскага блогера асудзілі за «Марш недармаедаў» у Пінску.

Тройчы арыштаванага за ўдзел у акцыях пратэсту ў Гомелі, Берасці і Маладзечне блогера Максіма Філіповіча суддзя Андрэй Лагуновіч судзіў 21 красавіка ў Савецкім раённым судзе Гомеля чацвёртым разам. На гэты раз адміністрацыйны пратакол паводле артыкула 23.34 складзены на Філіповіча за прысутнасць 11 сакавіка ў ліку «недармаедаў» у Пінску, паведамляе «Свабода».

Філіповіч прысуджаны да 7 дзён адміністрацыйнага арышту. Міліцыя адразу забрала яго ў ізалятар. На прысуд прысутныя адрэагавалі гучным скандаваннем «Ганьба!».

«Міліцыянты проста помсцяць мне за тое, што не змаглі абараніць у Пінску ад нападу невядомых у цывільным, і пра гэта даведалася ўся краіна, - мяркуе Максім. - Адбілі мяне з кіпцюроў нападнікаў шараговыя гараджане. А на маё патрабаванне разабрацца прысутны на плошчы міліцэйскі чыноўнік раіў мне патэлефанаваць дзяжурнаму 102. Таму я і звяртаўся да міліцыянтаў, нагадваючы ім: «Вы ж тут! Вы народу служыце, а не толькі грошы атрымліваеце!»

Са слоў Філіповіча, у Пінску, фактычна, не было мітынгу. Людзі выйшлі на плошчу, камунікавалі паміж сабой, расказвалі журналістам пра сваё стаўленне да дэкрэту №3, пра беспрацоўе і нізкія заробкі. Не было ні гучнагаварыцелямі, ні выступоўцаў.

«Гэта цікавы суд, бо акрамя нападу на мяне, на плошчы ніякіх іншых масавых дзеянняў не адбывалася. З прычыны нападу я падаў у гомельскую пракуратуру заяву. Яе адправілі ў Пінск. Адказу няма, а мяне ўжо судзяць», - кажа Філіповіч.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках